Старонка 65
◀ / 425 ▶
Не столькі мёду, сколькі смуроду (прыказка). Сямігосцічы. СМУГ м. 1. Палоска. Смуг гразкі, не отмуўса. Луткі. 2. Рад пакаленняў. С того смуга цягнецца нашэ кодло. Альшаны. СМУГА ж. Брудныя палосы на адзенні, на целе. Смугі на коўнеру, не можно отмуць. М. Малешава. Осталіса смугі, хоць і посцірала. Луткі. От поту такі смугі на хусточках, не отмуеш порошком. Цераблічы. Смугі гразные на руках. Рыдча. Мокрая вузкая нізінка. Поўные этые смугі воды, перэйці не можно. М. Малешава. Смуга болото називаюць: поцягла гэта смуга, нізіна, болоцвінка между лесом. Хачэнь. Смуга — дзе на нізіні процекае шчэ вода. Хотамель. Цёмная або светлая палоска на небе. О смуга, поцягло, то там ужэ погода. Сямігосцічы. Пахмурнасць. Смуга — ек дзень негодліву, до дожджа. Крэмна. Ек дзень навісны, цёмны, то смуга. Там жа. Памянш. смужка. Смужка цягне, вода прожымаецца на болоці, а кругом сухо. Луткі. СМУЖАВІНА, СМУГАВІНА ж. Тое ж. Смужавіна — вона маленька, разоў два ступіць, тры. Цераблічы. Однэе смужавіны, нема доброе траву. Старажоўцы. На ліцэ смужавіны. В. Малешава. Смугавіна на штанах, як покалісса. Альгомель. Памянш. смужавінка. Там я бачыў смужавінку травы, болотчына така. Луткі. СМУЖНІК м. Зараслі маладога лесу. Дробны смужнік, кустарнік, шо не вулезеш. Хачэнь. СМУК м. Смык. Вон на скрыпцы грае, ек поцягне смыком! Сямігосцічы. Памянш. смучок. Тонкі, як смучок. Старажоўцы. СМУКАЛІСТЫ прым. Кемлівы. Конь вельмо смукалісты, шчо сказаў — вон знае. Любавічы. СМУКАЦЬ незак. 1. Смыкаць, скубці. Сено і солому смукала со стога ды корові носіла. М. Малешава. Колісь верэс смукалі, тоўклі да сыпалі ў хлеб. Хачэнь. 2. Струменіць, булькацець. Смукае вода. Сямурадцы. 3 перан. Торгаць. У мене зуб смучэ. Запясочча. СМУКНУЦЬ зак. 1. Скубнуць, пацягнуць. Ек смукнеш, то готову і сторчака даць, так цвёрдо браць лён. Луткі. 2. Зразумець, скеміць, сцяміць. Вон і смукнуў, узяў да з сорома вуехаў. Бярэжцы. Он і смукнуў, шчо это. Там жа.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 425 ▶