СКАМЕНЕЦЬ зак. Скамянець, высахнуць. Скаменела соль, ссохла. Кароцічы.
СКАМЕЧЫЦЬ зак. Скамячыць. Так вон ёго скамечыў! Рубель.
СКАНАЦЬ зак. Памерці. Маці ўжэ сканала, а дзіця по нежывой цыцку ссала. Луткі. У час ночы почала канаць, ой, мучаласа! Пагост.
СКАПАНЫ прым. Падобны, як дзве кроплі. Вона уся Ева будзе, да ек скапана! Луткі.
СКАПУЦІЦЦА, СКОПУЦІЦЦА зак. метаф. Памерці, здохнуць. Скапуціўса дзед, а баба сама осталаса. Луткі. Скопуціўса конь, здох. Пагост.
СКАРАБУНІЦЦА зак. Ускарабкацца. Скарабуніўса вусоко. Альшаны.
СКАРАЛЮШКА, ШКАРАЛЮШКА ж. Ракавіна малюска, бяззубка. У голодоўку скаралюшок елі тые людзі. Запясочча. Бувае, шо ў той шкаралюшцы шо седзіць. Там жа.
СКАРАЛЮШЧЫНА ж. Створка ракавіны малюска. Поба, екі цвет у скаралюшчыны, белая, але і розоватым і сінёватым отлівае. Пагост. Скаралюшчына расчэпваецца — і жаба выводзіцца. Там жа. Посохла рыбка на скаралюшчыну. Дварэц.
СКАРАЛЮШЧЭ н. зб. Ракавінкі малюскаў. Пошлі, хлопцы, у друге место купацца, а то тут скаралюшча багато, ногі шчэ порэжом. Пагост.
СКАРАЦЬ зак. Пакараць. Скарай мане божэ, шчо коб у мане буў такі чоловек, ек одэто твой сын, да шоб я з ім ехала! Мачуль.
СКАРБОЎКА ж. Будка, дзе захоўваецца ўвесь скарб плытагонаў. У скарбоўцы прыкашчык еўрэйчык. Запясочча.
СКАРГА, СКІРГА м. і ж. 1. Прыдзірлівая, з'едлівая асоба. Скарга крычыць, скаргачыць. Альгомель. От баба седзіць скарга, вона урэдна. Тураў. Ешчэ ўсе тая баба-скарга жыве? Там жа. 2. Скупы чалавек. Така скарга, шо с-под себе поела! Верасніца. Скірга ўсе ў панчоху хавае, а нічого не спажывае. Там жа. 3. Сарока. Скірга скэргэчэ. Луткі.
СКАСОВАЦЦА зак. Згінуць, прапасці. Ужэ скасоваласа та мошкара. Хотамель.
СКАСОВАЦЬ зак. 1. Не зрабіць чарговага кроку ў гульні ў цурку. Запясочча. 2. Скасаваць, ліквідаваць.
76 👁