ЯМІНА ж. Яміна. Трэбо утоптаць стожка, шоб яміны не було. В. Малешава.
ЯМКА ж. 1. Ямка. Вурыло ямку водою. Сямурадцы. Лучэй росце коло ямок. Кароцічы. 2. Магіла. Нема такое мамкі, шоб не было ямкі (прымаўка). Хачэнь. 3. Пячурка. Положэце ў ямку, нехай посохнуць (пра рукавіцы). Тураў. Памянш. ямочка. Картоплі варшаўкі беленькіе, только емочок багато. Дварэц. △ Даць под ямочку. Ударыць пад сонечнае спляценне. Даў под ямочку і дух занело. Аздамічы. У ямочкі. Узор тканіны. Рушнікі з мохрыкамі, у ямочкі ўзялі. Дварэц.
ЯМЧЫНА ж. Яміна. Була такая ямчына дай вусохла. Альшаны.
ЯНГОЛ м. Анёл. Памянш. янголок. Сямурадцы.
ЯПА, ЎЯПА ж. 1. Гуля. Япа бувае ў коровы, ек удырыш у бок. В. Малешава. Удырыла кота, то ў ёго о така япа на боку, дай жыве. Хачэнь. 2. Нарасць на дрэвах. Вуросла япа на дзерэві. Пагост. З етых япоў на берозі робілі люлькі. Запясочча. 3. экспр. Зяпа. Чого розявіў япу? М. Малешава. Памянш. япінка. Япінку вуб'ём з олешыны. Верасніца.
ЯР м. Нізкае месца. Ярь — нізке место, дзе вода спадзе да коровы ходзяць. Альшаны. Равок. Яр не можно перэбрусці. Чэрнічы.
ЯРКІ прым. 1. Яркі. Ярка погода, сено добрэ сохне. В. Малешава. 2. Празрысты, чысты. Яркі воск. Луткі. 3. Крамяны, храбусткі. Яркіе, едраные гуркі. Аздамічы. 4. Увішны. Як буў молоды, то буў яркі. Кароцічы. 5. Заўзяты, злы. Яркіе булі воўкі, злые. В. Малешава. Ек малый почынае брэхаць, кажуць, от будзе яркій собака. Луткі. У спасоўку мухі вельмі яркіе. Там жа. 6. Востры, рэзкі. Коса ярка, шо брытва. В. Малешава.
ЯРКО прысл. Узбіта, пышна. Посцелю пад'яру да положу подушкі ярко. Я люблю, ек под'яраны воны. В. Малешава.
ЯРКОСЦЬ ж. 1. Жвавасць. І ў трыццаць год не маў той яркосці. Кароцічы. 2. Вастрыня, рэзкасць. Коса твоя не ймея яркосці. Старажоўцы.
ЯРКУС м. Просвіра. Гэты яркус, ек дзеці малые, то шоб ёго нішчо не спужало, не зурочыло, то зашывалі у шматочку і вешалі на шыйку (павер'е). Старажоўцы.
ЯРМОЛОК м. Кірмаш. У недзелю пойду на ярмолок
75 👁