ЯЕ'ЧНЯ, ЕЕ'ШНЯ ж. Яешня. От, еец наб'ём да зробім яечню. Альпень. Яёшня. Запясочча. Памяти. е ё ш э н ь к а. Бона собе еешэнькі напечэ. Сямурадцы. Я'ЗВІНА ж. Месца на балоце, якое не замярзае. Хотамель. ЯЗЕВУ прым. Язёвы. Д Я з ё в а пл о т к а. Пад'язак. Запясочча. ЯЗЬ м. Язь. От такіе булі езё, от такіе на тоўшчыну, a такіе на доўжыну. Хачэнь. ЯЗЬГ'К м. 1. Язык. Ну i езык у цебе, трэпле, ек трэпашка. Верасніца. Да ў ёгб на езыцы не було плохого слова. M. Малешава. Я платы не беру за езык. Хачэнь. Езык до музык, а дле роботы не прыдатны (прымаўка). М. Малешава. Езычэ, езычэ, чого цебе чорт смучэ? (прымаўка). Верасніца. Езык без косці, вуговорыць бёзвесці (прымаўка). Сямігосцічы. За сценою косценбю цецерук болбочэ (загадка). Езык (адгадка). Хачэнь. 2. Мова, маўленне. Богато езыкоў е на свеці. Запясочча. Езыка не знаеш, не доб'есса нічого. М. Малешава. Памяниг. я з ыч 6 к. Шо ж вам даць солоўёвых езычкоў? Старажоўцы. Шо ў цебе нема езычка? (да малога дзіцяці). Хотамель. Д У в о п ё р ц і е з ык а. Умяшацца ў справу, сказаць абы-што. Марта увопрэ свого езыка, куды не трэ. Цераблічы. ЯЗЫКА'ТЫ, ЯЗЫКА'СТЫ прым. Языкаты. Соседка вельмі языката, улезе усюдою. Верасніца. Була та Вара езыката, усёгб назычыць. М. Малешава. Ох, ліЬдзенькі, езыкасты вон буў чоловек. Турау. ЯЗЫКОВА'НЬЕ н. Яшчур (хвароба ў кароў). Сямігосцічы. ЯЗЫКОВА'ЦЬ незак. 1. Хварэць на яшчур. Корова езыкуе, не можэ есці траву. Сямігосцічы. 2. Пустасловіць, пляткарыць. Нашчо языковаць, шчо нема роботы? Буракі полоцьі Дварэц. ЯЗЫ'ЧЛІВУ прым. Языкаты. Нема язычлівух людзей у Малешові. M. Малешава. ЯЗЫ'ЧНІЦА ж. Пляткарка. У её человека нема, бо вона езычніца. Для ее нема нікого доброго. Сямігосцічы. ЯЗЫЧО'К м. Язык у званку, бародка ў замку, рухомая дэталь у церніцы i інш. Нешчо не достав езычок замка, сцёрса. Луткі. Язычок бумкае ў звоноку. Хотамель. Езычок у горлі спух. Пагост
Дадатковыя словы
бўмкае, вўговорыць, добесса, еешня, звбноку, кбсці, набём, падязак, смўчэ, яечня, язвіна, языкасты, языкованье, язычніца, язьгк
0 👁