СЕ'ЧЭНКА ж. Шрот. Сечэнка — ето с проволокі шрот. Цераблічы. СЕ'ЧЭНЬ ж. Дробна пасечаная бульба або трава. Там у корыці сечэнь. Тураў. Поела сечэні, аж чэрэво трэшчыць. Аздамічы. Сечэнь — ек зелье посекуць. Запясочча. Сё займ. Вось гэта. Стары сё й то робіць. Сямігосцічы. Hi сёгд, ні того не говорыць. Луткі. СЁЛЕТА прысл. Сёлета. Сёлета я наносыа ягод багато. Хачэнь. Пошчы не було жукоу сёлета. М. Малешава. СЁРБАЦЬ незак. Сёрбаць, есці прысмоктваючы. Ек стаў сёрбаць, аж усе вусёрбаў, увесь бульён. М. Малешава. СЁСТРЫК м. Зварот да жанчыны. Не, мой сёстрык, брэхала б да не знаю сама. Верасніца. Сёстрык мой, соколік мой, прынесі ведро воды.Тзш жа. Памяти, сеет р ы ч ы к. Альпень. СІВЕ'ЦЬ незак. Сівець. Ек сівее, то шалее. Бярэжцы. Косы сівеюць i вум со хне. Кароцічы. СІВІ'ЗНА ж. Сівізна. Сівізна появілас. В. Малешава. Молоды, a сівізна напала. Альгомель. СІВОВА'ТЫ прым. Сіваваты. Сівоватэ жэрэб'я було, да порвалі воўкі. Любавічы. Сівоватые коровэ. Хотамель. СІВОДРА'КА ж. Сіваваронка. Ек прылецяць з поўрэю сіводракі, то цепліна. Луткі. Сіводрака больш по прыканаўках жыве. Старажоўцы. СІВОЗЕЛЁЗЫ прым. Шэры. B. Малешава. СГВУ' прым. 1. Сівы. Чоловеку годоў сорок, a сівы. Цераблічы. У дзеда борода шырока да ctea. Пагост. Стаў сіву ек голуб. Аздамічы. Тады гуляць перастане, ек голова сіва стане (прыказка). Старажоўцы. 2. Шэры. Оглянуўса, аж такі михіны сіву воўк бежыць. Луткі. Ciву — ек бу белы. Альшаны. Д С і в а я го л ў б к а. Букашнік горны. Луткі. СІВУ'Н м. Стары хлопец. Запясочча. СІВУ'ХА ж. 1. Старая дзеўка. Запясочча. 2. Балотная трава. В. Малешава. Памянш. с і в ў ш к а. Бярэжцы. СЕЛА ж. 1. Сіла. Шо ву думаеце, хочэцца дзержаць корову, але трэ ж сіла. Пагост. У пяцьдзесят годоў я маў сілу за коня. Старажоўцы. Лецелі, ек сілу малі. 3. Зак
Дадатковыя словы
жэрэбя, мйхіны, сівун, сівуха
1 👁