Старонка 330
◀ / 425 ▶
ШЛАПОЎКА ж. Сорт яблыкаў. Шлапоўка — белые й смашные яблока. Дварэц. ШЛАХЦЕЦЬ незак. Шалясцець, шамацець. На ём усе дорогое одзёнье шлахціць! Сямурадцы. ШЛЁГАЦЬ незак. Сцёбаць. Постух шлёгае пугою навек, ек табуна жэнё. Запясочча. ШЛЁГНУЦЬ зак. Сцебануць. І п'янка мінецца, як добрэ шлёгнеш. Цераблічы. Шлёгнуў по плёчах, то знаціме. Аздамічы. 2 перан. Паваліць. Ну, я этого дуба шлёгну! Старажоўцы. ШЛОПАЦЬ незак. Шлёпаць. Ек толькі цуркнула рыба, вон ужэ тоею настоўкой шлоп! І накрыў ее. Луткі. ШЛУНОК м. Страўнік. Шлунок у ёго, шо й косць перэварыць. Сямурадцы. Шлунок мой не прымае масла. Хачэнь. Шлункі его не добрые. Луткі. ШЛЫНДАЦЬ незак. Швэндацца. Вон одзінаццаць год шлындаў дома. В. Малешава. Шлындае по свету, нідзе не прыб'ецца. Пагост. ШЛЭМПОВАЦЬ незак. Заграбаць нагою пры хадзьбе. Вона шлэмпуе, ек ідзе. Хачэнь. Шлэмпуе по-старэчому, ног от земле не оторве. Пагост. ШЛЮЗ м. Слізь. Шлюз на сому, уюну е. Кароцічы. ШЛЮХОВАЦЬ незак. Цыкляваць. Трэба шлюховаць топорышчэ. Аздамічы. ШЛЮХОТА ж. Плюхота. Гразь да негода — о, шлюхота! Запясочча. От, бувае і зімою снег з дожджэм, то гэто і шлюхота. Луткі. ШЛЮХТА ж. Стос зложанага лесаматэрыялу. Гонку на гонку цягнуць і ў шлюхты складваюць. Сямігосцічы. Нагоніць к берэгу, зачэпваем цэлу ту дзерэвіну да конём цягном у шлюхту. Верасніца. На прыстані лес складаюць у шлюхты. Запясочча. ШЛЯГ м. Шляк. Кругом на клеёнцы шляг, а там цветы посерэдзіні. Дварэц. ШЛЯГА ж. Трамбоўка. Альшаны. ШЛЯГАЦЬ незак. Сцябаць. Ото шлягаў бы дзень тою пугою! Мачуль. ШЛЯГОВАЦЬ незак. Змацоўваць у вялікі плыт асобныя гонкі лесу. Пагост. Карован шлягуёмо з грэбенок. Пагост. ШЛЯГОНУЦЬ зак. Сцебануць. Шлягоні корову! Мачуль.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 425 ▶