Старонка 299
◀ / 425 ▶
тополохом курыліса і старые. Чортополох лехчэйшэ зелье, а од блёкоту уміраюць. Хачэнь. ЧОРТОЎ прым. Чортаў. ∆ К чортовой мацеры (послаць, пойці і інш.). Пра поўную непавагу да некага ці нечага. А вона так і пропала к чортовой мацеры. Кароцічы. К чортовой стылой мацер (послаць, пойці і інш.). Тое ж. Ідзі ты к чортовой стылой мацер! Пагост. Чортово веселье. Віхор. Луткі. ЧОТЧЫК м. Лічыльшчык. Запясочча. ЧОТЫРНАЦЦАЦЬ ліч. Чатырнаццаць. У его чотырнаццаць унукоў. В. Малешава. Хлопец годоў чотырнаццаць. Хачэнь. ЧОТЫРОХГАНТОВЫ прым. Чатырохвугольны, чатырохгранны. Сцірта доўгая, а стог чотырохґантовы да круглы. Дварэц. ЧОТЫРЫ, ЧЭТЫРЫ ліч. Чатыры. Разоў чотыры на день кобанчык еў. Хотамель. Нас було чэтыры сестры: я сама менша. Пагост. Чотыры чотыраночкі побеглі на поляночкі, прывезлі вутку да посадзілі у кутку (загадка). На возе прывезлі пашню на ток (адгадка). Верасніца. ЧОТЫРОХ прысл. Учатырох. Поехала сама, а едзе с чоловеком і двое дзецей — чотырох едуць. Сямурадцы. І му чотырох ходзілі. Кароцічы. ЧОЎНІК м. Чаўнок (у кроснах). У чоўніку цэўка е і пруточок. Мачуль. Чоўніком з дном спраўней ткаць. Цераблічы. Шо гэто будзе: ні до землі, ні до неба, вісіць лучнік? (загадка). Чоўнік (адгадка). В. Малешава. ЧОЎНОК м. 1. Чаўнок (у кроснах). Бежыць воўк, а за ім шэрхне (загадка). Чоўнок і полотно (адгадка). Луткі. 2. Невялікі човен. Запясочча. Памянш. чоўночок. Чоўночкі булі дубовые, смоловые. Запясочча. Чоўночком поехалі. Пагост. ЧОЎПА ж. Неахайная жанчына. Як жонка непрыладжэна, сама себе не опранё, то кажуц чоўпа. Запясочча. ЧОЎПАЦЬ незак. Чаўпці, плявузгаць, выдумляць. Прышоў да нешчо тут чоўпае п'яны. Хачэнь. ЧОЎПОТА ж. Глупства, бязглуздзіца. Чоўпота некая получаецца! Цераблічы. ЧОЎПЦІ незак. 1. Чаўпці, выдумляць, плявузгаць. Усе жонкі на её чоўпуц, абы-шчо говорац. Запясочча. Шо п'яніцы тые чоўпуць, послухай но! М. Малешава. Паўтараць адно і тое ж. Цылы дзень на мене чоўп. Запясочча. На ее чоўпу, чого вона пошла. Там жа. 2. Вытвараць, ра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 425 ▶