ЧВІРКІ мн. Від лесаматэрыялу, паўметровыя калодкі з дубу. М. Малешава.
ЧВІРКУН м. Цвыркун. Як чвіркун под печкою чвіркае, то будзе веселье (прыкмета). Запясочча.
ЧВІРЫКОТ м. Цвырканне. Крык, чвірыкот у той лозе! Луткі.
ЧВОҐАЦЬ незак. Сцябаць, біць пугай. Чвоґай, чвоґай іх, хай скорэй бегуць. Верасніца.
ЧВОГНУЦЬ зак. Сцебануць, выцяць. Ек чвоґнуў коня пужкою! Верасніца.
ЧВОКНУЦЦА зак. Стукнуцца, урэзацца. Можэ чвокнуцца об сцену головою. Луткі.
ЧВОКНУЦЬ зак. Стукнуць, трахнуць. Ек чвокну, то будзеш помніць до новых вёнікоў! Луткі. Вона не знала, дзе добрэ чвокнуць, коб очомрэў. В. Малешава. Одзін подкідае того м'ячыка, а другі палкой чвок! Тураў. Раптоўна сесці, хлюпнуцца. Я на ее чвок, ек на коня! Запясочча. Раптоўна ўскочыць, пабегчы. А воно чвок на печ! Тураў.
ЧВОРСТЫ прым. Чэрствы. Чворсты хлеб. Луткі.
ЧВОРЫЦЬ, ЧВАРЫЦЬ незак. Вытвараць, вырабляць штукі. Шчо-нёбудь чворать на Купального Івана. Альпень. Людзі на весёльі будуць чварыць до раніцы. М. Малешава. Выдумляць, гаварыць лухту. Чворыць, лепш бы моўчала. Аздамічы. Ты сам такі гатало, шо ты людзям чворыш. Мачуль. Рабіць нешта недазволенае, недапушчальнае. Шо ты чворыш там, ты ж ужэ велікі хлопец. Верасніца. А шчо воны гэто робілі, чворылі тые немцы! В. Малешава.
ЧВЭРТКА ж. устар. Чвэртка, мера вадкасці (1/4 літра), вагі (1/4 фунта), даўжыні (1/4 аршына), плошчы (1/4 надзелу = 2 га) і г. д. Чвэртку горэлкі вупіў, поўстакана. Дварэц. У кого чвэртка землі, той лепш жыў, а ў кого поўрэз, той худжэй. Хачэнь.
ЧВЭРЦЬ ж. △ Тры чвэрці до смерці. Пра вельмі слабога, худога. Луткі.
ЧКО-ЧКО, ЧКОТ-ЧКОТ, ЧКЕ-ЧКЕ выкл. Выгукі для падзывання свіней. Чко-чко. М. Малешава. Чкот-чкот, куды бежыш! Сямігосцічы. Чке-чке. Альшаны.
ЧМАКАЦЬ незак. Пыхкаць. Годзе ты чмакаў, росчмакаўса, поўну хату надыміў. М. Малешава. Плявузгаць. Чмакае не тэ, шо трэба. Там жа.
77 👁