ЧАСТО прысл. Часта. Часто курыць. Аздамічы. То я часто тые чоботы спомінаю. Сямурадцы. Не дай божэ часто селіцца і часто жэніцца (прыказка). Цераблічы. Чашчэй заходзьце до нас. В. Малешава.
ЧАСТОВАЦЬ незак. Частаваць. Заехалі к брату, той брат стаў іх частоваць. Бярэжцы. Сімон дочку оддаваў дай сам себе чостоваў (з песні). Хачэнь.
ЧАСТОКОЛ м. Агароджа з завостраных калкоў. Частокол коліся не рэзалі, а кололі плашкі і прыбівалі к жэрдзю. Луткі. Як за добрым чоловеком, то як за плотом, а за нехорошым — як за частоколом (прымаўка). Запясочча. Чостокол. Аздамічы. Чэстокол. Запясочча.
ЧАСТЫ прым. Часты, густы. Просею на частэ сіто, усыплю ў пляжэчку да воно й стоіць. Луткі. Часты грэбэнёц. Альпень.
ЧАСЦЕКА прысл. Часта, вельмі часта. Родзіч часцека нам косіць. Сямурадцы.
ЧАСЦЕКОМ прысл. Тое ж. Колісь моя маці часцеком ворыла галушкі. Цераблічы.
ЧАСЦЬ ж. Частка. Одного запалка росколупалі на чотыры часці. Сямігосцічы. Доля, частка маёмасці. Гэто твоя часць була од бацька. Хотамель. Раз. У тры часці дорожэй беруць за тые трапкі. Верасніца. △ Большу часць. Часцей за ўсё, найбольш. Большу часць вязалі снопы рукамі, а хто цуркою. Хотамель.
ЧАЎКАЦЬ незак. Чмякаць. Едуць, чаўкаюць дзеці яблокі. Запясочча. Прыбегла свіня ў хлеў і давай чаўкаць той гной. Мачуль.
ЧАЎНУЦЬ зак. Ціскануць, прыціснуць. Чуць чаўнула яйцо, воно і поцекло. Чэрнічы. Собака чаўне і задушыць, але не есць. Луткі. Гледзіць, шоб не чаўнуло (плыт), а як чаўне, то полеціць той лес молью. Дварэц.
ЧАЎРЭЦЬ незак. Гібець, існаваць надгаладзь, галадаць. Побелелі, ек гусі, бо чаўрэюць там — это ж не дома. Верасніца. Дасць нёку посуш, шо корова чэўрэе. Дварэц. Чаўрэе, не есць, і за чым вона жыве? М. Малешава. Стоіць, дзень нейкое беды чаўрэе, як я тут чаўрэла коло вас, рота розявіла. Кароцічы.
ЧАХНУЦЬ незак. Худнець, марнець. Без еды свінье чахнуць. Аздамічы. зак. экспр. Разануць. Ножэм чахнулі і ўсе. Запясочча.
ЧАЧАХКАЦЬ незак. Скіргатаць, трашчаць. Сорока чачахкае. Мачуль.
76 👁