ЧА'КАЦЬ незак. Цікаць, тахкаць. Часы чакаюць. Цераблічы. ЧА'КНУЦЬ зак. Шахнуць, чыкнуць. Кабан ек чакнуў зубамі! Верасніца. ЧАКУ'ХА ж. 1. Драўляны молат; даўбешка, якой глушаць рыбу па першым лёдзе. Як даў чакухою, дак зёбра роставіў (шчупак). Аздамічы. 2 перан. экспр. Галава. Чокуха не варыць у цебе, трэ клепку ўставіць. Цераблічы. Чакуха дурная нешчо боліць. Луткі. ЧА'ЛЫ прым. Дэрашаваты (пра каня). E -кобула у нас така чала. Любавічы. Чалый конь — это сівый волос, i белый да красный. Запясочча. ЧАМАЙДА'Н, ЧУМАИДА'Н м. Чамадан. То ваш чамайдан? Запясочча. А хто ето з чумайданом по вуліцы йдзе? Пагост. ЧАМА'РА м. І ж. Пачвара, страшыдла; перан. неахайны чалавек. От чамара, о чому то ты не ўстрділас? Луткі. От чамаро ты стары! Хільчыцы. Цёмны, някемлівы чалавек. От чамара, не соображав нічдго. М. Малешава. Чамара, непонятлівая жоночына, не усе дома. Запясочча. ЧА'МКАЦЬ незак. Жаваць бяззубым ротам. Чимкае, давіцца. В. Малешава. ЧАМО'Р м. Чэмер, чамярыца (?). От як бувае корову гоніць у одрыне, то вёшаюць чамдр у одрыне да перэстаё. Луткі. ЧАМРА' ж. 1. Чмута (лаянкавае слова). Чамрэ, чого ты ходзіш? Аздамічы. 2 экспр. Самагонка. Аздамічы. ЧАПК.І' прым. Хісткі, няўстойлівы. Ежэлі шырокі човен, то вон не такi чапкі. Цераблічы. Чапка клатка, помаленьку ідзі, бо можэш упасці. Там жа. ЧЛТІЛЯ ж. Чапля. Чапля така сыта, шчо саме сало. Мачуль. Собака ўзяў з-за дроў подкраўса й чаплю з'еў. Луткі. Чапля ніяк не крычыть, оно дыбае по водё. Альпень. ЧАР м. Мошчы (?). Так! худы, страхдцье человек, чар одзін остаўса, кожа i косці, шчоб воны не россыпаліса, як вілдшнік. Дварэц. Вусох на чар, а дрыжыць за горэлкой. М. Малешава. ЧА'РКА ж. Чарка. Будзе чарка, будзе й шкварка (прымаўка). М. Малешава. Одноёю чаркою обходзіліса кругом кдлісь. Запясочча. Памянш. ч а р о ч к а. Тая чарочка мо двадцаць грам була? Луткі
Дадатковыя словы
вўсох, зеў, чакаць, чакнуць, чамкаць, чамор, чймкае, чумаидан
0 👁