часнок. Зайчыкова цыбуля е на сенокосе. Старажоўцы. Дзіка цыбулька. Тое ж. Вароніна.
ЦЫБЫ мн. Доўгія ногі. Кароцічы.
ЦЫГАН м. Касцёр з трэсак сярод хаты для абагрэва. Клалі цыгана посерэд хаты, ежэлі морозы. В. Малешава. Долі цыгана клалі з лупікоў, кругом дзеці стояць дэ грэюцца. Запясочча. 2. Цёмнавалосы, загарэлы хлопец, мужчына. Пагост. 3. Цыган. Нема твое мацер, цыганы ўхопілі (жарт). Хачэнь. Ек ходзілі на сено, ек цыгане поробіліса чорные. М. Малешава.
ЦЫГАНІЦЬ незак. экспр. Выпрошваць. Потходзяшчы хлопчак по селу шчэ цыганіць. Луткі. Цыганка пошла по дзерэўні цыганіць. Там жа.
ЦЫГАНКА ж. Чорнавалосая, загарэлая жанчына. Верасніца. 2. Сорт яблыкаў. Аж голле гнецца, так багато на яблуні яблук-цыганок. Верасніца. Цыганкі цвёрдые, воны зімніе, такіе красные. Луткі. 3. Сорт фасолі. Цыганка расце перэд вокнамі. Уецца по ніцы, або палцы. Цвіце красным цветом. М. Малешава. 4. Плотка. Альшаны. 5. Цыганка. Тураў. Памянш. цыганочка. Запясочча.
ЦЫГЛАНКІ мн. △ У цыгланкі. Дзіцячая гульня ў каменьчыкі. У цыгланкі гулялі, п'яць каменчыкаў бралі і паткідвалі. Луткі.
ЦЫГЛЯ ж. Высокая хударлявая дзяўчына. Гэтые цыглі позбіраюцца коло клуба і рогочуць (пра дзяўчынак-падросткаў). Луткі.
ЦЫГРА ж. Міфічная істота. Не йдзеце, бо цыгра ўхопіць ды ўб'е каменною цыцкою. Пагост.
ЦЫМБЕЛ м. Даўганогі чалавек. Луткі.
ЦЫНАМОНТ м. Карыца. Мачуль.
ЦЫНБАЛО м. Даўганогі чалавек. Цынбало пойшло. Цыбаты, ногі тонюсенькіе. Луткі.
ЦЫНГЕЛЬ м. Спускавы кручок у стрэльбе. Мачуль.
ЦЫПЕЛЬ м. Пясчаная каса на рацэ. Озмём волоком за того цыпеля, там будзе рыбка. Запясочча.
ЦЫПОЧКІ мн. △ На цыпочках. На пальцах ног. На цыпочках прышоў, шоб не розбудзіць. М. Малешава.
ЦЫРКАЦЬ незак. Цвыркаць. Цыркун цыркае. Бярэжцы.
ЦЫРКУН м. Цвыркун; конік. Цыркуны скачуць по лугу. В. Малешава. Цыркуноў у хату з болонья прынесеце, то я буду погоду ведаць. Ек на погоду, то цыркуны
77 👁