Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ЦЕРЭБГЦЦА незак. Церабіцца. Вон то — бела вутоўка, а тот церэбіцца — селезён i почварквае, голос сіплы. Кароцічы. Ек куры церэб' яцца, то будзе дождж (прыкмета). Запясочча. ЦЕРЭБГЦЬ незак. 1. Церабіць. Лбзу церэбіць, шоб косіць. M. Малешава. Я буду церэбіць, а ты голье паліць. Там жа. Церэбіць кажны свой лес. Бярэжцы. Церэбімо росці ў картоплях. Цераблічы. 2. Лузаць. На, церэбі мой соношнік, я его добрэ поджарыла. М. Малешава. У поены дзень i семечкоў не церэбяць, короста будзе (павер'е). Запясочча. 3. Чысціць, скубці. Вон не ўмее церэбіць ту рыбу. Дварэц. Я курэй церэбіла, церэбіла, але ты іх вуцягнеш, тые сосны! Хачэнь. Раня пташка нос церэбіць, а позная очы (прымаўка). Аздамічы. ЦЕРЭ'БЛЕНЫ прым. Лузаны. Багато церэбленых сёмечок чорных, без шкорлупкі. Дварэц. ЦЕ'РЭЗ прыназ. Праз, з-за. Я церэз цебе нічого не пороблю. В. Малешава. Церэз золото забагацелі. Бярэжцы. Розышліса оны цераз мацер. Там жа. То церэс ту войну ў петнаццэць год ожэнілі да к той печы поставілі. Сямурадцы. ЦЕРЭМО'К м. Клетка для птушак. Запясочча. ЦЕРЭ'МХА ж. Краснапёрка. Церэмха — етэ краснопёрка. Запясочча. ЦЕРЭ'МШЫНКА ж. Чарэмшына. Ой, вішэнька да церэмшынка, шчо стоіш не родзіш? Молодая дзеўчынонька, чо й гуляць не ходзіш? (з песні). Бярэжцы. ЦЕ'СНО прысл. 1. Цесна, шчыльна. Цесно ў хаці. Аздамічы. Еслі цесно накласці поўну бочку, то нічого не будзе (пра скуры). В. Малешава. От цесно дзержыць кулачок дзіця. М. Малешава. 3 лозы, гужвою зуб у бороне ўкручвалі, шчо б цесно було ему. Чэрнічы. Забілі гвозда цесно ў ствол. Запясочча. Цесно натопчэ м'яса ў торбочку. Хачэнь. 2. Сціпла, стрымана. Себе ведзі цесно. Запясочча. Памянш. ц ё с н е н ь к о. Цесненько так кладзі яйца. В. Малешава. ЦЕСНО'ТА ж. Цесната. Цеснота ў клубі, не пролезці, не пробіцца! В. Малешава. ЦЕ'СНЫ прым. Вузкі, шчыльны. Інцерэсно прожыць, коб пролезці ўсе цесные места. Запясочча. Камень екі цесны, але чэрві погодуюцца й под йім. Цераблічы. ЦЕ'СТО н. Цеста. Ек цесто, то ёй нема колі есці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мяса, павере, церэмок
0 👁
 ◀  / 425  ▶