шаленова хустка. Сямурадцы. Ек колішня церноўка була, да шоб кіціцы доўгіе булі. Старажоўцы.
ЦЕРПЕНЬЕ н. Цярпенне. Хто мае церпенье, перэнесе ўсё, то знайдзе того цвета (пра папараць-кветку). Луткі.
ЦЕРПЕЦЦА незак. Цярпецца. Поседзела я ў том бліндажэ трохі, поседзела — не церпіцца. Дварэц.
ЦЕРПЕЦЬ незак. Цярпець. Церпі як-небудзь ужэ, годзі стогнала. Кароцічы.
ЦЕРПЛЕНЬЕ н. Цярпенне. Нема ў ёго церпленья аніяк. М. Малешава. Трэба церпленіе стояць. Луткі.
ЦЕРПЛІВО прысл. Цярпіма, трывала. Нішчымне з'есці, то не церпліво. Альшаны.
ЦЕРПЛІВОСЦЬ ж. Цярпенне. Церплівосць не берэ седзець. Цераблічы.
ЦЕРПЛІВУ прым. Цярплівы. Бачыце, кум, ека ваша маці не церпліва. Сямурадцы.
ЦЕРПЯЧЫ дзеепрым. Тое ж. Ай, екі ты не церпячы! М. Малешава. Вон церпячы чоловек, у зло ўводзяць, а вон бутто не чуе. Мачуль.
ЦЕРТКА, ЦЁРТКА, ЦЁРКА ж. Тарка. Труць картоплі на цертку. Запясочча. Цёртка для того, шоб картоплі на латкі. М. Малешава. Цёрка. Пагост.
ЦЕРТЫ прым. Цёрты. Ежце ягоды цертые. В. Малешава. Я люблю церту бабку! Альпень.
ЦЕРУШЫЦЬ незак. Церушыць. Церушыць малёнькі дождж. Хачэнь. Не рушыло, то церушыло і рушыло, то поцерушыло (прымаўка). Там жа.
ЦЕРЦІ незак. Церці (лён, бульбу). Лён труць у церніцы да гледзяць ек готову, то ўжэ йдуць збіраць. М. Малешава. Така поскудна робота, ек церэш лён, то тым пулом заліпне і горло. Луткі. Трэш, трэш каноплі тымі ногамі, шо чырвоные пороб'яцца, позрэзваюцца, шо сёроўно, ек уродзіліса. Пагост. Нацеру картоплёў да спеку бабку. Альпень.
ЦЕРЦІСА незак. Церціся. А той Іванко давай церціса об ёго. Сямурадцы. Ужэ трэцца дзіця, спаткі трэ. В. Малешава. Аціracца. Я коло іх так церуса, екого молока дадуць ці шчо. Хачэнь.
ЦЕРЫЛКА ж. Будынак, дзе труць лён. Я йду ў церылку трэпаць лён. Сямігосцічы.
ЦЕРЭБЕЖ м. Пацяроб. Вуцерэб дзе хош лозу, то і будзе церэбеж. Пагост.
79 👁