гуры — трэба гарбузы, гуркі сеець (прыкмета). Старажоўцы.
СЕЙ займ. Гэты. Повіхнула, i по сей д зе т так. В. Малешава.
СЕЙЧА'С, СІЧА'С прысл. Зараз. Сейчас онно боўтне 1 ўтопіцца. Пагост. Січас. Там жа.
СЕЙЧА'СНЫ прым. Цяперашні, сучасны. По сейчасной жыткі, то жыць можно хорошо. Старажоўцы.
СЕКАНУ'ЦЬ зак. Секануць, сцебануць. Плёткой тры разы ек секануў, так i кроў пошла. Мачуль. Секануў — i перэрубаў. Пагост.
СЕКА'Ч м. Прылада, якой сякуць гародніну, зелле. Озьмі секача да посечы, онь два чугуны картоплёў я оццадзіла. Кароцічы. Прылада, якой рыхляць глебу. Коб хібе занёс секачэ ў кузню, нагострыў, а то ж вельмі тупые, ніяк не беруць сухое земле. Кароцічы.
СЕКА'ЧКА ж. Тое ж. Аздамічы.
СЕКЕ-ТАКЕ займ. Сякі-такі. Секі-такі мужычына — абы дрова i лучына (прымаўка). Старажоўцы.
СЕ'КНУЦЬ зак. 1. Секануць. Ек секне тым стрэпкачэм! Луткі. Секнуў вэтліну, да отлецело ў від. Мачуль. 2 перан. Лінуць. Але ж секнуў дождж! В. Малешава.
СЕ'КЦІ незак. Сячы. Трэ секці зел'е кабану. Кароцічы. Буракі ке картоплі секуць або секачам, або сечкою. Тураў.
СЕ'КЦЮА незак. Сячыся. /з своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (прымаўка). Луткі.
СЕЛЕЗЁН, СЕЛЕЗЕ'НЬ м. Качар. Вон то — бела вутоўка, а тот церэбіцца — селезён i почварквае, голос сіплы. Кароцічы. Ой, ты селезень, а я вутоўка, ой, ты поплоў, а я тутэка (з песні). Знаменка.
СЕЛЕЗЁНКА ж. Селязёнка. Селезёнка квокчэ ў коня. Кароцічы. Ляцеў конь, аж селезёнка грала. Там жа.
СЕЛЕЗНЁВУ прым. Зялёны з пералівам (пра колер). Селезнёвого цвету сподніца. Пагост.
СЕЛЕНЕН м. Селянін, вясковы жыхар. Сторожоўцы — воны селяне, а ў Турові i Дворца — мешчане навек. Дварэц. У нас зовуць дзеруга, а ў селян — просцілка. Запясочча.
СЕЛЁДОК м. Селядзец. Одзін селёдок із ікрою. Альпень.
СЕ'ЛІШЧЭ н. Сядзіба. 3 нашого селішча вугналі нас немцы. В. Малешава.
СЕЛО' к. 1. Сяло. Мо трошкі заведзеш, хоць за село
Дадатковыя словы
вўтоўка, зеле, повіхнўла, сейчасны, секачка, секнуць, секцюа, селішчэ
30 👁