Старонка 266
◀ / 425 ▶
цегла, не було на чом прывезці лесу, жылі ў бункерах людзі. Старажоўцы. ЦЕГНУЦЦА незак. Цягнуцца. У нас цегнецца колісьнее полотнянэе. Запясочча. Цегнуўса поўз мою хату з кошэлем некуды удосвета. Пагост. ЦЕГНУЦЬ незак. Цягнуць. Мене цегло с того лесу. Запясочча. Цягне ў воду там, дзе хто ўтопіцца. Бярэжцы. Іншы говорыць хутко, а другі цягне. В. Малешава. А сам ек вуж цягне ту горэлку. Старажоўцы. Бурлак баржу цягнуў з Турова ў Чэрнігоў, од лёду до лёду на рэцэ. Тураў. Цегні, чорце, за попом! (прымаўка). Сямігосцічы. ЦЕГОВЕЙШЫ дзеепрым. Больш цягавіты. Жэншчыны цеговейшые за мужчын. М. Малешава. ЦЕГЦІ незак. Цягнуць. Ек воды меншэй, то цеглі на плёцях. Альшаны. Радуга цягне воду, будзе негода. Сямігосцічы. Цяг-цяг бусько птушэня да не сцяг. Луткі. Не хочу тых чобот цегці. Цераблічы. Ежэлі я справу вуйграю, то з кого я буду цегці, ек стары помрэ? Мачуль. ЦЕГЦІСА незак. Цягнуцца. Усе так цеглосо церэз лето. М. Малешава. Трэба цегціса обедаць. Дварэц. ЦЕГОВІТЫ прым. Цягавіты, вынослівы. Конь вон слабейшы, а чоловек цеговіты. Цераблічы. ЦЕЙЦЯ ж. Цукерка (у размове з дзецьмі). Дам цейцю. Запясочча. ЦЕКНУЦЬ зак. Скалануць. Так мене і цекнуло! Неўжэ мого чоловека ўбіло? В. Малешава. ЦЕКЦІ незак. Цячы. Замотай руку, кроў не будзе так цекці. Аздамічы. Чэчэ жыжа гноёва да прамо мне под яблоню, усохне. М. Малешава. Чэчэ ўжэ дранка на стрэсі. Там жа. Не еж, оробей, проса, бо цекціме з носа (прымаўка). Знаменка. ЦЕЛЕ-ВОЗ, ЦЕЛЕ-ВОЗ, ЦЕЛЕ-ВОЗ выкл. Выгукі, якімі перадаюць крык перапёлкі. Целе-воз, целе-воз, кідай сані, беры воз. Аздамічы. ЦЕЛЕМАЦЬ незак. экспр. Разумець. Раз-два показаў, да нехай целемае. Запясочча. Му гетого не целемаем. Дварэц. Нічого не целемае дзіця. Любавічы. ЦЕЛЕМЕШ м. Поўнае дзіця. От целемеш важкоцелы! Рубель. ЦЕЛЕНЬЕ н. △ На цэлёньі. Перад цяленнем. Корова на целеньі ў мене. Верасніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 425 ▶