Старонка 261
◀ / 425 ▶
Ой, худэе сало, слабо ўкорміла. Альпень. Сурочлівы. Худы на слово — то сурочлівы. В. Малешава. ХУКАЦЦА незак. Пячы. От перцу насыпала, аж ў році хукаецца. Луткі. ХУКАЦЬ незак. Хукаць. Хукае ў рукі, шоб зогрэліса. Пагост. ХУНДАМЕНТ м. Фундамент. Колісь штандары, цепер хундамент. Пагост. ХУНТ м. Фунт. Да по дзесець хунтоў клубок намотаюц. Запясочча. Пуд — шэснаццаць кіло, а кіло — два хунты с половіною. Дварэц. ХУНТОЎКА ж. Сорт вялікіх груш. Луткі. Сорт яблыкаў. Хунтоўка — і не ранные і не позные яблука. Дварэц. ХУРМАН м. Фурман. Ехаў хурман, стрэў Огапку, вурваў шкурку, пошыў шапку (жартаўлівая прыпеўка). Сямігосцічы. ХУРМАНКА, ФУРМАНКА ж. Падвода. Хурманкі поехалі по шляху. Запясочча. ХУСТА, ХУСТКА ж. Хустка. Скідае опошнюю хусту да оддае. Запясочча. Усем хусты прыв'ёз такіе хорошые! Бярэжцы. Ох, ека хуста бледа! В. Малешава. У нас хустка, а на Полесьі зовуць хуста. Дварэц. Хустка шо обкрывацца. Луткі. Памянш. хусцінка. По плечу хусцінка от слёз мокрэнька (з песні). Пагост. ХУТКІ прым. Хуткі. А хуткая ее ведае, дзе вона дзеласа. Запясочча. ХУТКО прысл. Хутка. Я хутко прыдумаю. М. Малешава. А чо ты хутко йдзеш? Цераблічы. ХУТЛЯР м. Футляр. Аздамічы. ХУТОР м. Хутар. Хутор Озьніна, там було дзесець хат. Верасніца. Увесь хутор згорэў у таку сушыну! Там жа. Быстрэй, быстрэй пошлі воўкі, а тут жэ за моім хутором. Мачуль. Памянш. хуторэц. У нас тут буў хуторэц Лопёчоў, там з Волыні людзі седзелі. В. Малешава. ХУТОРАНЕЦ, ХУТОРАНІН м. Хутаранін. Там хуторанцы жылі. Аздамічы. У нас булі хуторане волынцы. Луткі. ХУТРО, ФУТРО н. Футра. Футро подшываецца чорным сукном. Хотамель. Хутро. Аздамічы. ХУЧЭЙ, ХУТЧЭЙ, ХУЧЧЭЙ прысл. Хутчэй. Хучэй, хучэй да ворохамі сено за жонкамі лежыць. Два-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 425 ▶