Старонка 259
◀ / 425 ▶
ХРЭБЕТНУЦЬ зак. Паваліць, падужаць. Воны здороўцы таке, а я і здороўца хрэбетнуў. Аздамічы. ХРЭН м. Хрэн. У гэтого зелья ліст, як у хрэну. Хачэнь. Хрэн зразу, як не грыміць гром, то крэпкі-крэпкі! Там жа. ХРЭНЧ, ФРЭНЧ м. Пінжак. Ужэ холодно, одзень хрэнча. Бярэжцы. Занесла фрэнча шыць да пошылі малого. М. Малешава. Одзін скінуў фрэнча да надзеў на дзіця. Хачэнь. Памянш. хрэнчык. Бярэжцы. ХРЭСЕНЬ, ХРЭСЬНІК м. Абрадавы хлеб, які пяклі напярэдадні вялікадня. Пекуць хрэсне на крэст, на гэтом крэсце хлопцам борону пекуць, а дзеўкам серп. М. Малешава. Хрэсны тыждзень, то пекуць хрэснікі такіе. Хачэнь. Да пекуць тые хрэснікі, да з імі заорваюць, да товар вугоняюць; як перву дзень боронуюць, беруць той хлеб. Там жа. Як першы дзень вугоняеш корову, того хрэсніка одломіш да положыш на порог, да корова поўз ёго ідзе. Там жа. Як ораць едуць первы раз, то беруць хрэсніка і коню оддаюць. Луткі. ХРЭСНЫ прым. △ Хрэсна недзеля. Апошні тыдзень перад вялікаднем. У велікі пост на хрэсну недзелю пеком хрэсня да ўжэ даём корові первого дня (пры выгане на пашу). Луткі. ХРЭСТ м. Крыж. Як прывезуць молодую до молодого, то хрэст з соломы запаляць, да стрэляюць. Хачэнь. На могілу хрэста ставяць. Альпень. ХРЭШЧЫК м. Насенны парастак. Зелье у хрэшчыках маленьке, а заре поўскакало веліке. М. Малешава. ХТО займ. Хто. Хто ёго знае, як ёго найці! Бярэжцы. Хто сем дзержаў короў, а хто нігодное ні! Там жа. Не було кому поддзержаць. Сямурадцы. Так етые, старшы і серэдні сын, пошлі браць богатых дзевок, хто даваў много посагі. Кароцічы. Нема й кому поўчыць і ораць. Пагост. Сцепаноўна, хто ў кого е? Мачуль. Молодых хто іх знае, воны ж ростуць, як сілега. В. Малешава. По ком поедзе? По тобе! (На каго падзе віна? На цябе!). Там жа. Вухом слухае, коб хто не цёрса коло ёго. Там жа. Хто рано ўстае, тому й бог дае (прыказка). Там жа. Хто робіць, той і мае (прыказка). Старажоўцы. Хто б ёго здумаў, коб не ёго дзюба (прыказка). Там жа. Хто копейкі не шкодуе, той сам себе не шкодуе (прыказка). Сямігосцічы. Хто з езычком, то й з пірожком (прыказ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 425 ▶