утечэ тая крыса од буська. Рубель. З выкл. Хіба. Я ходзіў тудэю.— Хіба так! Аздамічы.
ХІБЕТ-ДЗЕЎКА ж. Дзяўчына прываблівая, спакуслівая. Хібет-дзеўка, так і шыхуюць коло ее хлопцы. Пагост.
ХІБЕТНЫ прым. Спакуслівы, прываблівы. Хібетна дзеўка — ето шо цело ў ее зовушчэ, не соромнэ. Пагост.
ХІБКІ прым. Гнуткі. Тросць у жэлезном бердзе хібка вельмі, не чутно, ек ччы. Луткі.
ХІБОВЫ прым. Крывы (?) Хібовэ дерэво. Хотамель.
ХІЖА ж. Кладоўка, клець. У сенях була хіжа спаць молодым. Луткі. Хоць хіжа згорэла, але й мушы погорэлі (жарт). Там жа. У селян хіжа, з дошчок перэбітые сені. Дварэц.
ХІЖОК, ХІЗОК м. Кладоўка. А молодые нашы спяць у хіжку. Тураў. Колісь була така комора, то казалі на ее хізок. Луткі.
ХІЖЫНА ж. Хаціна. Подважыў свою хіжыну, коб вушэй була, бо села. В. Малешава.
ХІЛІЦЬ незак. Хіліць. Куды маці хіліла, туды я хіліласа, нехай будзе так. Луткі. Помалу хіліць стог, можэ обернуцца без подпоры. Пагост. Хіліць сон голову. Там жа. Нахіляць. Подрэзаём сосну, хілім дай пошла падаць. Пагост.
ХІЛЫ дзеепрым. Пахілы, схілены. Альшаны. Хілы, слабы, знясілены. С хворобу хілы, сокеру ў целеш не ўгоню. Пагост.
ХІЛЬНУЦЦА зак. Хістануцца. Хільнуўса по колодзі йдучы, але устояў, не брохнуў у воду. Пагост.
ХІМОРОД м., ХІМОРОДА, ХІМОРА ж., ХІМОРОДЫ мн. Жарты, фокусы, выбрыкі, выдумкі. Годзі ўжэ запраўляла тые хімороды. Запясочча. Воны нас нешчо на хімороды, усе нешчо поддзеюць. Луткі. Не показвайса зо своімі хімородамі. Там жа. Я знаю усе вашы хіморы. В. Малешава. Падліза, ліслівы чалавек. Аздамічы. △ Хімороды строіць. Капрызіць, рабіць на свой лад, не слухацца. Загадала хлопцу картоплі копаць, а вон хімарады свое строіць: копае зусім помалу, шпурляе дубцэм картоплі ў небо. Пагост.
ХІРАЦЬ незак. экспр. Жыць. Пока му хіраемо шчэ, то і унукоў поможэм годоваці. М. Малешава.
ХІРКАЛО н. Хворы, слабы чалавек. Грудзі застудзіў да хіркае й хіркае, стаў хіркало. Пагост.
75 👁