Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
УШКО' н. Адтуліна ў прыладзе збоку. Аздамічы. УШУ'ЛО н. Шула. Ушулы со шпарамі дубовые поставіў. М. Малешава. УШЧЫКНУ'ЦЬ зак. Ушчыпнуць. Так ушчыкне, бы укусіць. Запясочча. УШЧЫЛЬНУ'Ю прысл. Шчыльна, усутыч. Ушчыльную положыў дошкі. Аздамічы. УШЧЫНА'ЦЬ незак. Пачынаць, зачынаць. Я навек ушчынаю ім песні. Бярэжцы. УШЧЫПНУ'ЦЬ зак. Вырваць, адшчыпнуць. Цыбулі трэбо було ушчыпнуць. В. Малешава. УШЧЬГТ прысл. Падрад, ушчыльную. Журовіны ушчыт_ лежаць — одна поуз одненькой лежаць. Хачэнь. УШЧЭ'З прысл. Ушчэнт, дашчэнту. Ушчэз поломалосо ўсе. Аздамічы. УШЧЭЛОТЮК, УШЧОЛО'ПОК М. Невялікае ўзвышэнне. Ушчэлопок далі косщь. Дварэц. Ушчолопок некошэны, залапа осталаса. Там жа. УШЧЭ'НТ прысл. Зусім, поўнасцю. Така породил эты пёвень, убівае ушчэнт другого пёўня. Тураў. УШЧЭПЕФЫЦЬ зак. Ашчаперыць, абхапіць. Той собака тымі пазурамі ек ушчэперыў, той вол усхопіўса i побег, а так лежаў i не хоцеў уставаць. Луткі. УШЫВА'НЬЕ н. Устаўка з мярэжкі ці вышыўкі ў жаночай сарочцы. Ушыванне поўшывала з бокоў. M. Малешава. УШЫВА'ЦЬ незак. Зашываць, ушываць. Дзёцям ушывалі у латочку яркус, шоб ёго нішто не спужало, не зурочыло. Старажоўцы. УШЬГРКІ прысл. У шырыню. Як ушыркі, так i ynoперэк. Аздамічы. Шлях ушыркі велікі. Бярэжцы. УШЬГЦЦА зак. экспр. Улезці, уціснуцца. Проспевалі мі, потом нейкіе жончыны ушыліса. В. Малешава. УШЭПТА'ЦЦА, УШОПТА'ЦЦА зак. Toe ж. Некі украінец ушэптаўса сюды дай жыве. В. Малешава. Чому екіе злддзеі не ушопталіса туды? Запясочча. УШЭўЦЕРО прысл. Ушасцярых, шасцёркай. Ушэсцеро коней запрэглі. Аздамічы. УШЭ'СЦЬ н. Традыцыйнае рэлігійнае свята ушэсце. Аздамічы. УШЭТА'ЦЦА зак. Вымазацца, перан. улезці ў неў приемную гісторыю. Можэш так ушэтацца, шчо ŭ ушыма не пообхлопваесса. В. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зурбчыло, укўсіць, ушоптацца, ушуло, ушчыкнуць, ушчынаць, ушыванье, ушэ^церо, ушэптацца, ушэсць
1 👁
 ◀  / 425  ▶