Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
поросное свінье. Старажоўцы. Коб свінье рогі, то не ўступіла б з дорогі (прыказка). Сямігосцічы. Ек прышоў Ілья, то чоловек, ек свінья (прымаўка). Цераблічы. 2. Старажытная гульня, пры якой цурку заганялі ў ямку. Сямігосцічы. 3 перан. Чалавек, які робіць непрыемнасці. Свінья ты, а не чоловек. Аздамічы. Памянш. с в i н к а. Картачная гульня. Аздамічы. Дзіцячая гульня. Bepacніца. СВІНЯ'ЧЫ прым. Свінячы. Свінячые следы на ганку бачылі. Сямурадцы. От бувае дзіця не спіць уночы, то бралі той свінячы берлог да купалі этэ дзіця. Цераблічы. A С в і н я ч ы д о ш ч. Дробны дождж. Ек сонцэ свеціць, a дожджык ідзе, то кажуць свінячы дожджык. B. Малешава. У с в і н я ч ы е го л о с а. Пра вельмі позні час. Пока вуберуса, то пойду ў свінячые голоса. М. Малешава. С в і н я ч ы е л а п к і. Дуброўка гусіная. От свінячых лапок свіньі гладчэюць. Хачэнь. СВІНЯ'ЧЫЦЬ незак. Рабіць непристойна. Напіўса да на вуліцы свінячыць. Пагост. СВІРОПА' ж. Свірэпа. Свіропа — ее товар есць. Луткі. По свіропу я ходзіла свіньям. Бярэжцы. СВІФЭНЬ, СВЕФЭНЬ м. Свіран. Свірэнь надвое перэгордджэны буў на дворэ. Алыианы. Добрэ, ек свірэнь е: у ём добрэ дзержаць i пашню, І муку, i сало. Тураў. Багато пашне згорэло ў свірне. Аздамічы. Сверэнь. Хачэнь. СВІСТА'ЦЬ незак. 1. Свістаць, утвараць гук. A вуж стоіць да свішчэ. M. Малешава. Снег свішчэ под ногамі. Кароцічы. Не можна свістаць у хаці, бо вужэ заведуцца под подлогою або чорт прылеціць (павер'е). Луткі. Не свішчы ў хаці, бо будзе буран, усходзіцца вецёр (павер'е). Аздамічы. 2. Лідца з сілаю. Удырыло жылу да кроў свістала ўверх чорна. В. Малешава. 3. Моцна выцяць, сцёбнуць. Чого чэпляесса, а то ек свісне пугою, то будзеш знаць. В. Малешава. 4. Маніць. Грыбоў два мешкі, кажэш, зараз набрала? Свішчэш, бабо. ГТагост. СВІСТСУЛІК м. Свісток. Свістолік скручывалі з вербу, колодочку ўстаўлялі, дзірочку робілі. Сямігосцічы. СВІСТУўШКА ж. Toe ж. Не з лозы, да з вёрбы свістушка. Цераблічы. СВІСЦЕ'ЛКА ж. Toe ж. Запясочча. СВІСЦЕ'ЛІК м. Toe ж. Запясочча. СВІСЦЕЛ ж. Маркоўнік. Свісцёл цвіце вішнёвенькім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере, свісту^шка, свісцелка, свісцелік
2 👁
 ◀  / 425  ▶