узяць»,— кажэ (з казкі). Кароцічы. 5. Здарыцца, нечакана зрабіцца, напасці (пра хваробу). Завой узяў — да ўмёр чоловек. Старажоўцы. Схапіць. Коб цебе берэлога узела! (праклён). Сямігосцічы. △ Узять лішнее. Напіцца, перапіцца. Альпень. Узяць за жонку. Ажаніцца. Мамо, кажэ, от як я вуросту, то я эту Марыну возьму собе за жонку. Бярэжцы. Узяць на шворку. Прывязаць, узяць на прывязь. Собаку узяў на шворку да іду. Верасніца. Узяць на коська. Пасадзіць на плечы (дзіця). Альшаны. Узяць под нагнёт. Прыціснуць, палажыўшы груз. Сыр узелі под нагнёт. Луткі. Холера (не) (в) озме. Пра шчаслівы зыход. Холера іх озьме тых курэй! Запясочча. Упадкі не возьмуць. Тое ж. Бярэжцы.
УКАЗАЦЕЛЬ м. Указальны палец. Запясочча.
УКАЗАЦЬ зак. Паказаць. Будзе іці, то ўкажэм ёго! В. Малешава. Укажыце гэтому чоловеку дорогу. Запясочча.
УКАЗВАЦЬ незак. Указваць, навучаць. Знаю я, шчо ты указваеш! Чэрнічы.
УКАЛІЦЦА зак. Забрудзіцца, замазацца. Вон укаліўса ў гразь. Бярэжцы.
УКАЛІЦЬ зак. Забрудзіць, замазаць. Ты і мене укаліў і сам укаліўса. М. Малешава.
УКАПВАЦЬ незак. Абкапваць, абпырскваць. Укапвае пальто. Дварэц.
УКАРАЦЬ зак. Аштрафаваць, пакараць штрафам. Рыбу зобралі да шчэ укаралі на п'ятнаццаць рублёў. В. Малешава.
УКАСАЦЦА зак. Умяшацца. А цепер мне укасацца, то неведома шо будзе. Запясочча.
УКАЧАЦЦА зак. Укачацца, вымазацца. М. Малешава.
УКВАСІЦЦА зак. Укіснуць. А вонэ, ек кіслэ, да зробіцца холоднэ, да уквасіцца, да разом усе з сметаною, то онэ хорошэ. Бярэжцы.
УКВАСІЦЬ зак. Заквасіць, зрабіць кіслым. Так уквасіць зовіца жур, шо очы дзерэ. Верасніца. 2 перан. Задажджыцца. От чорт, уквасіло, лье і лье! Бярэжцы.
УКІНУЦЦА зак. Нечакана з'явіцца, наваліцца. После войны голод укінуўса. Пагост. Перакінуцца, прытварыцца. Бачыць, шчо беда, да ўкінуўса ў собаку, стаў брэхаць. Цераблічы.
78 👁