Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
УЗЯ'ЦЦА зак. 1. Узяцца, ухапіцца. Не можно узяцца, горичэ. Цераблічы. Узяўса за хвост коня i перэплуў. Хачэнь. Учапіцца. Узяўса кожушок за вудку. Сямігосцічы. 2. Дакрануцца. Узяцца не можно за ее, така долікатна дзеўка. Луткі. Так боліць, узяцца не можно. Там жа. 3. Узяцца, распачаць, пачаць. Думаю ужэ: перш б'е ее, а далей ужэ мене зьмецца біць. Бярэжцы. Узеліса за дзело, як вошы за цело. Сямурадцы. 4. Нечакана з'явіцца, наляцець. Ба, с крыламі мурашкі, откуля воны узяліса? Дварэц. Нейкі велікі Крык узяўса. Хачэнь. Гроза веліка ўзелиса, выступіла хмара i збіла усю чысто пшэніцу. В. Малешава. Скуль еты мороз узяўса? Typay. 5. Усталявацца. Хай озмёцца погода, то ŭ до вёчора вусохне. Цераблічы. 6. Прыняцца, пайсці ў рост, вырасці. Таке ўжэ ўзялосо жыто! Хачэнь. Узяліса буракі, a цыбулі нема. Там жа. 7. Абрасці, пакрыцца. Камень жабером узяўса. Бярэжцы. 8. Выдаць сябе за каго-небудзь, назвацца. Раз узяўса грыбом — полезай у коробку (прымаўка). Сямігосцічы. А У з я цц a жыць. Прыжыцца. Пошла замуж да не ўзеласа жыць. Бярэжцы. У з я ц ц а з а подку. Пра добры збор мёду ў калодачным вуллі, калі вашчына дастае да пода. Бярэжцы. У з я ц ц а з а роз ум. Паразумнець. Азяраны. УЗЯ'ЦЬ зак. 1. Узяць. Возьмёць кошэля да яйца збірайце. Луткі. Озьмё дзесяток еёц да зварыць. Хачэнь. Воны рэшылі, коб не драпаласа сова, узяць ее за крыла: одзін за одно, а другі ольшанец за другё, i ведуць (з камічнага апавядання, т. зв. смехаўя). В. Малешава. У нас нібыто стыд мацер под руку узяць. Запясочча. Схапіць, злавіць. Думаю: цепер мене полякі не зьмуць. В. Малешава. Купіць, набыць. Дрантоцья гэтого дома хватае, трэба шо-нібудзь толковэ ўзяць. Старажоўцы. Украсці, сцягнуць. 3 одрыны ўзелі гусі. М. Малешава. Воўк із хлева узяў порося. Сямігосцічы. Знайсці, набраць. По грыбу ходзілі, да не ўзелі нічого. Хачэнь. 2. Пачаць, стаць. Ну, вон узяў зноў его робіць, тое поле. В. Малешава. 3. Намерыцца, сабрацца. Трэба узяць вумесці контору. Запясочча. Узяў да уцёк оттулека. Сямігосцічы. Зусім оццюль уехалі узелі. Бярэжцы. Узяцца. А ты возьмі да поеж, i будзе добрэ. Луткі. Вдзьмом да сыра розомнём. Запясочча. 4. Ажаніцца. Ходзіў, а ўзяць не ўзяў, цепер сама годуе дзеўку. Цераблічы. От узяў, куды тые очы гледзёлі! М. Малешава. «А я хочу вашу дочку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўдку, вўмесці, горйчэ, дрантбцья, зявіцца, откўля, перэплўў, ўзелйса
0 👁
 ◀  / 425  ▶