Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ТОШНЕ'ЦЬ незак. Ныць, млець (пра ногі). Тошняць мое ногі. Альшаны. ТОТІІЧО прысл. I да таго падобнае. Ек му прышлі, то ў свата ўжэ седзелі Кайдалы, Вільнюкі, Саеры тошчо, Тураў. Овады да тошно нападае. Луткі. ТОШЧУ'ЛЯ ж. Худая, сухая жанчына. Така була тошчуля, я зімою бачыла. М. Малешава. ТО'ШЧЫ прым. Худы, сухі з выгляду. Запясочча. ТО'Я ж. Рагулькі. Тоя ў пшэніцы роще, сіненькім цветом цвіце, перэд Купалным Іваном рвалі. Дварэц. Чорт кажэ: «Шоб не буркун i не тоя, то ты б була, дверка, моя» (з казкі). М. Малешава. Буркун i тою свецяць да ў одрыні вешаюць. Луткі. Тою рвалі бабу, збіралі ее на смерць под голову. Хачэнь. Клалі под голоўку зелья: зверобой, скочку, тою, шоб дзіця добрэ спало. Старажоўцы. ТПРУ, ТПРУЦЬ! выкл. Вокліч, якім спыняюць каня. Тпру! Куды пошоў! Сямігосцічы. Тпру, тпруць! конік! Тамжа. ТПРУ'ЦІ прысл. На вуліцу (у размове з дзецьмі). Тпруці мама ходзіла, Ленка. В. Малешава. ТР-Р-Р выкл. Выгук, якім спыняюць каня. Азяраны. ТРАВА' ж. Трава. Зверэ ў лесі траву едзяць. Бярэжцы. Косіць так, шчо трава, ек лён, стоіць. Старажоўцы. Козе трава ў лозе (прыказка). Там жа. Красовік з водою, май з травою (прыказка). Хачэнь. Памянш. трав i ц к а. Дзе травіцка мала ў водзе, там слалі полотно. В. Малешава. Л Л ю д з i одной т р а в i. Людзі аднаго асяроддзя. В. Малешава. ТРАВЕ'НЬЕ н. Кармленне. Сена будзе на цэлы месяц травенья. Запясочча. ТРАВІ'ЦЬ незак. 1. Спажывадь. Прыдбаў на здороўе, хай травіць на здороўе (пра сена). Бярэжцы. 2. Рабіць патраву. Травяць коньмі жыто. Цераблічы. 3. Труціць. У войну людзі чухалі коросту, травілі вошы. Запясочча. ТРАМ м.9 ТРА'МА ж. Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у старых будынках). Будом цегці трама, то будом горэлку піц. Запясочча. У Турові ешчэ й цепер е хаты з трамом. Чэрнічы. Була хата да трам, то маці туды сховала той сахар. Хачэнь. Трам проходзіў поўз у сю хату. Луткі. Цепэр ужэ не робяць хаты з трамом. Аздамічы. Трама. Альпень. Ускладванне трама пры будаўніцтве хаты заўсёды ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тошнець, тошчы, травенье
1 👁
 ◀  / 425  ▶