TOHKOHOT м. Травяністая расліна з высокім цвёрдым сцяблом i вузкімі лістамі. Хачэнь. ТОНКОПРАДУ'ХА ж. Пра тую, якая тонка прадзе. Хачэнь. ТО'НЧЫК, ТО'НЬЧЫК м. Тонкі канец бервяна, жардзіны i інш. Сам берэ под комель, а мене — под тоичык. Луткі. На хорошом дубі голье только на самом тончыку е. Там жа. Колода лежыць тончыком туды, а комлем сюды. Аздамічы. Тдньчык. Хотамель. ТОНЬ ж. Затон, вір. След кабана пошоў церэз тонь у этые берэлозы. Луткі. ТО'НЯ ж. 1. Затон, вір. Дзе чыста ямка, то тоня, а дзе заростанэ, то озеро. В. Малешава. 2. Адзін заход пры лоўлі рыбы сеткай. Одну тоню кінулі неводом. Верасніца. 3. Колькасць рыбы, злоўленай сеткай за адзін заход. Дна тоня була нічого, кошэль плоткі ўзялі, а тые усе пустые. Пагост. ТОПА'Ч м. Той, які тоне. Е дуб топач, у котором стрыжня болыи, а ў котором оболоны больш, той плавае. Верасніца. ТОПЕ'ЛЬНЯ ж. Гразкае месца. Людзей й короў потопілосо ў етой долінцы, топельня. Пагост. ТОПІ'ЛО н. Тое ж. Булі такіе топіла непроходзімые, да cimiKj чэрэт, лоза. Верасніца. ТОПГЦЦА незак. 1. Паліцда. Дзень топіцца. печ, к веселью пекуць, вараць. Пагост. 2. Тапіцца. Топельня (затон ад Прыпяці)— там багато людзі топіліса. Чэрнічы. Ек топіцца, то ŭ за травіну ўхопіцца (прыказка). Старажоўцы. ТОПГЦЬ незак. 1. Паліць у печы. Бона шчэ шныпорыцца да топіць печ. Дварэц. Гіра (казачная істота) топіць печ. Запясочча. Не було ixf то я ў печэ ніколі не топіла. Хачэнь. Увечоры не топімо печ. Хотамель. 2. Taпідь, плавіць. Топіць сало ў печэ. Луткі. 3. Заліваць, затопліваць вадою. Топіло ўсе поля кажын год. Дварэц. 4. Тапіць, губіць. Дзеці ў воду сыпляць i топяць жукоў (каларадскіх). Луткі. Да понесу ж я горкую долю ў рэчку топіці (з песні). Сямурадцы. Д Т о п і ць свет. Вельмі модна плакаць, залівацца слязамі. Ужэ плачэ, свет топіць. В. Малешава. Ек сын ішоў у армею, то свет топіла. Хачэнь. ТОПКІ' прым. 1. Плаўкі. Варваро, чэрпака хопіць
Дадатковыя словы
тонкопрадуха, тоньчык
2 👁