Старонка 132
◀ / 425 ▶
ТАГАНЫ мн. Трыножнік для падвешвання ў полі люлькі, катла. Таганы — гэто тры колкі, коб розвесіць колысочку, та й вецёр коб колыхаў дзіця. Дварэц. Беруць таганы на поле да дзеці з собою. Запясочча. ТАІЦЦА незак. Скрывацца, трымаць пры сабе, хавацца. Вона таіцца, не хочэ говорыць. Запясочча. Негожы? Э! Таіцца вон. В. Малешава. Воны туды таіліса. Альпень. ТАІЦЬ незак. Таіць, утойваць, трымаць пры сабе. Чому іншы таіць свое годы, а іншы не? Дварэц. Таіць хворобу, не показвае. Пагост. ТАЙКА ж. Даверлівы зварот да дзяўчыны, жанчыны аднаго ўзросту. М. Малешава. Памянш. т а е ч к а. Ох, моя таечко, я тобе скажу. М. Малешава. Т а е н ь к а. М. Малешава. ТАЙНО прысл. Таемна, тайна. Тайно к ей ходзіць, не ўдзень, а ўночы, не круз дзверы — круз окно, не ў чобоцях — у лапцях, шоб не рыпнуло, не бразнуло (з легенды). Пагост. ТАЙНОСЦЬ ж. Тайна, таямніца. Тайносці подругі не говоры. М. Малешава. Рожаць — жоноча тайносць, йдзеце, мужчыны, с хаты! Пагост. ТАК 1 прысл. Так, гэтак. Як му, так і ву будзеце жыць. М. Малешава. То так дурному і трэ? Чэрнічы. Оччыні дзверы, то так, ек вулей (пра мух). Хачэнь. І так Потап, і так Потап (прымаўка). Аздамічы. 2 часц. Так, гэтак. Так додзене эта робота! Чэрнічы. 3 злучн. Дык. Шчэ я коліся товар пас, так було таке озеро! Цераблічы. Як дух велікі, так і воск і зварыцца. Дварэц. Δ Т а к с о б е. Нішто сабе. Жыву так собе. В. Малешава. ТАКЕЗНЫ займ. павел. Такі. От такезные дзеці велікіе! Тураў. Шчэ здор порвеш подымаючы, такезна гарбуза, давай удвох. Пагост. Такезны сом, у чоловечы рост. Там жа. ТАКІ 1 займ. Такі, падобны, вельмі вялікі або прыгожы. А шо ето за рыбу ты поймаў, ніколі такое не бачыла? Пагост. Спужаласа, буду віновата, така пам'ець дзецка ў мене була. М. Малешава. Екіе людзі, такіе корову да свінья. В. Малешава. Шо таке, нашых з сенокоса нема? Сямурадцы. Што то за таке? Хто такі? Бярэжцы. Екі Хомка, така і жонка (прыказка). Старажоўцы. Екі дуб, такі клін, екі бацько, такі й сын (прыказка). Там жа. 2 часц. Такі. Такі перэйшоў у Хочэнь. Хачэнь. А такі рано
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 425 ▶