Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
шава. Пехай шчахне, а то погораць яблука ў пены. Хачэнь. СЧОХРЬГЦЬ зак. Счасаць (пра воўну). Ек е своя воўна, то понесом да счохрым у чохарні. Кароцічы. СЧЫКНУ'ЦЦА, ШЧЫКЕНУ'ЦЦА зак. 1. Счапіцца. Пеўнё ек шчыкенуцца біцца, то не розвэдзеш. Мачуль. Коб Іван не шчыкнуўса біцца! Альтаны. СЧЭ'ЗА ж. Пагібель. Хай ёму шчэза да згаса! Аздамічы. Шоб на вас шчэза! М. Малешава. СЧЭЗА'ЦЬ незак. Знікаць. Мошкі шчэзаюць, ек пшэніца высыплецца. М,Малешава. СЧЭ'ЗНУЦЬ зак. Згінуць, прапасці. Набрала конюшыны, накорміла, i шчэзло целя. В. Малешава. Шчэз за собаку: ці вон утопіўса, ці вон так пропаў, да ніхто не знае. Там жа. Пропала, шчэзла i на руках, i на віду ў мене (пра рабацінне). М. Малешава. СЧЭПГЦЦА зак. Счапіцца. Счэпіліса біцца удвох, ек пеўнё. Аздамічы. Жонка тая, ек з роднымі, шчэпіласа з намі. Старажоўцы. СЧЭПРЦЬ зак. Абхапіць. Як ужэ счэпіў половіну дуба, то залезет. Рубель. Сашчапіць. Мы i рукі счэпілі, шо вон ее узяў. Луткі. Ек даў ему под пету, так вон ужэ упаў да шчэпіў зубу. Пагост. СЧЭ'ШЧЫЦЬ зак. Зрабіць ласку, выказаць павагу. Як это вон счэшчыў даць тобе гэтого рубля? Тураў. Навет дзіцяці не счэшчыў даць чого у руку. Там жа. СШЬГНДЗЩЦА зак. Модна пахудзець. Шо то ёму зробілосо, зусім сшындзіўса. Сямурадцы. СШЭПТА'ЦЬ зак. Пашаптаць. Як вона сшэпчэ, то ек рукамі зніме. Хачэнь, СЬГКАЦЦА незак. Абараняцца пагрозлівым шыпеннем. От поганы, сыкаецца, ек яшчэрка! Старажоўцы. Малы, а сыкаецца, ек звер (пра кацяня). Там жа. СЬГКАЦЬ незак. Шыпець. Гусь сыкае, хочэ нас покусаць. Хачэнь. Вуж сыкае. Бярэжцы. СЬГКОЦЕНЬ м. экспр. Гад, змей. Не зяця, а некого гада, сыкотня узяў! Хачэнь. СЫН м. Сын. От, мо й моему сыну нехто там есці дасць. Сямурадцы. Буў бы сын, а невесток будзе (прымаўка). Хачэнь. Хто годуе дочкі, той ходзіць без сорочкі, а хто годуе сыны, той готовіць сумы (прыказка). Старажоўцы. Снег белы, да не сыр, зяць добры, да не сын (прымаўка). Там жа. Памянш. сынок, сыночок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

відў, счыкнуцца, счэзаць, счэзнуць, счэшчыць, сшэптаць
5 👁
 ◀  / 425  ▶