СТРЫК м. Прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня. Запясочча.
СТРЫКАЦЬ незак. Пстрыкаць. Стрычкі стрыкаюць у лоб. Пагост. Прыціснуў жука, а вон головою стрыкае. Там жа.
СТРЫМВАЦЬ незак. Стрымліваць. Не стрымвае і говорыць про свое горо. М. Малешава. Стрымвае плач на людзях. Пагост.
СТРЫПЛЁЎКІ мн. Чарацінкі ў страсе, напоўненыя сумессю мёду і пылку (наношваюць нейкія адзіночныя пчолы для сваіх лічынак). Хачэнь.
СТРЫЧ м. Сцябло без лісця. Одные стрычэ булі на картоплях. Запясочча.
СТРЫЧКА ж. Пстрычка. Цішце, а то дам стрычку! Цераблічы. Стрычкою у воду прызывалі сомоў. Луткі.
СТРЫЧАН м. Сцябло без лісця. У клеверы одны стрычэны, голоўкі поотпадвалі. Запясочча.
СТРЭБКІ мн. Махры. Стрэбкі подвязвалі к поесу. Альшаны.
СТРЭДНІ прым. Дваюрадны. Стрэдні брат — мацерного брата сын. Бярэжцы. Стрэдні брат і двоюродны брат — однэ і тэ. Цераблічы. У вас двоюродна, а му кажом стрэдня сестра. Рычоў.
СТРЭДНЯК м. Дваюрадны брат. Нашые мацерэ родные, а мы с тобою ужэ стрэднякі. Тураў.
СТРЭЛ м. Страляніна. Мой собака ек стаў стрэл, то туды. Мачуль. Думалі, стрэл будзе, то под лавою не заб'е. Дварэц.
СТРЭЛА ж. 1. Пярун, маланка. Попала ў дзерэво стрэла. Запясочча. Стрэла ўдарыла ў стога, онно я злез оттуль. Цераблічы. 2. Крамнёвы завостраны цыліндрык. Я стрэлу знайшла на полі. Хачэнь. Стрэлою от хондзі лечыліся. Там жа. Стрэла ек у зёмлю ўвойдзе, то церэз сем год вуходзіць. Сямурадцы.
СТРЭЛЕНЫ прым. Выстралены, зроблены выстрал. Сюды стрэлено ему і ў потыліцу. Бярэжцы.
СТРЭЛЕЦ м. Паляўнічы, трапны стралок. Такого стрэльца на вутву, ек я, мало дзе е. Кароцічы.
СТРЭЛІЦЬ зак. Стрэліць. Стрэліў і с першого разу забіў. Пагост. П'яць раз стрэліў — і одзін раз не попаў! Мачуль. На горэ і палка стрэліць (прыказка). М. Малешава.
СТРЭЛКА ж. 1. Кветаносная сцябліна ў цыбулі.
79 👁