Старонка 11
◀ / 425 ▶
піць у сажу, на таго нападзе курыная слепата). В. Малешава. 2. Галаўня. На Чэрнічах ярыцу жалі тогды, да гразные, сажа ў ей. В. Малешава. Сажа на пшэніцы, на просі. М. Малешава. САЖЭЛКА ж. Сажалка. Сажэлка — дзе неводнікі сажалі рыбу. Альшаны. Сажэлка — ек сам собе вукопае ямку таку для рыбы, для вутоў. Луткі. САЖЭНЬ м. Сажань. Сажэнь — тры аршыны. Пагост. САК м. Сак, жаночая верхняя вопратка на ваце. Пошыла маці нового сака. Запясочча. Трэба сак наложыць короценькі. Аздамічы. Памянш. сачок, сачык. Ужэ мне дзеўкі сачка порвалі. Запясочча. Коліся шылі такого пінджачка, ек кухаечка, сперэду зашчэпваецца, і звалі сачык. Цераблічы. САЛАШ м. Будан. Гэто место коло курэня — то салаш. Альшаны. САЛДУПА м. абразл. Прымак. Шо прымак, то і салдупа. Баба Халімоніха таку прозвішчу дала, ек своpыласа со свойім прымаком. Цераблічы. САЛІНА м. Невялікі кавалак сала. Можэ саліну еку, вускорка з'еў. М. Малешава. САЛІШЧЭ н. пагардл. Сала. Одно салішчэ ўвесну і молоко. В. Малешава. Салішчэ етэ елке сама еж. Пагост. САЛО н. Сала. Сало було на долоню на ём, на кабану. Старажоўцы. Сало барсуковэ, казалі, хто беркулёзом более, то ёго піць. Там жа. Сало ў куры, сало і ў гусе, а ў козы, корову і овечкі — лой. Дварэц. У кожушка сала мало е на ксеню. Рубель. Буў хозяін — було і сало. Хачэнь. Коса любіць брусок і сала кусок (прыказка). Там жа. Німа сала й молока, німа й прымака (прымаўка). Кароцічы. Ні село, ні пало, на, коце, сало (прымаўка). Луткі. 2. Месца, дзе спыняецца ўдзельнік гульні ў лапту, калі яму не ўдаецца дабегчы да города. Хто ўдырыў, той ідзе на сало. Запясочча. САЛЬНІК м. Чалавек, які калоў свіней і прадаваў сала. Дварэц. САЛЬНІЦА ж. Невялікая пасудзіна для трымання солі. Запясочча. САЛЬНЫ прым. Сальны, тлусты. Ну воны сальные булі (пра свіней простай пароды). Верасніца. Ек з хіба, то сальнэ сало. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 425 ▶