Старонка 104
◀ / 425 ▶
СТОЎПЧАК м. Слупок. Догніў стоўпчак, да плот поваліўса. Пагост. СТОЧЫЦЬ зак. Патачыць. Точка сточыла помідоры, поба, а картоплі нішчо. Дварэц. СТОЧЫЦЦА зак. Стачыцца. Сточыўса нож на нішчо! Пагост. СТОШЧАЦЬ зак. Схуднець. Ужэ воны стошчалі, стоялі суток п'яць голодные. Старажоўцы. СТОЯ дзеепрысл. Стоячы. Ты нагледай, як вон — стоя. Запясочча. У печэ стоя, картоплі посохлі. М. Малешава. СТОЯК м. Стаячы комін на гары. В. Малешава. СТОЯН м. Тое ж. То ў коміні стоян, а то — лежак. Сямігосцічы. 2. Стойка (для дзіцяці). Стоян — то стояць, а ходун — то ходзіць дзіцяці. Хачэнь. 3. Падпорка пад комінам на прыпечку. Альшаны. 4. Стаячая лямпа. Хотамель. 5. Збожжавая расліна з пустым коласам. Жыто уніз не спусціцца, то кажуць стояны, плохе жыто. Луткі. Посядзьце, бо у нашом жыці стояны поростуць (жартоўная прымаўка пры запрашэнні сесці). Хачэнь. 6. Стаяк для калыскі на полі. Запясочча. △ Стояном стояць. Стаяць нерухома. Стояном стоялі коло тое лаўкі поўдня, піва дожыдалі. Пагост. СТОЯНКА ж. Стойка для дзіцяці. Дзіця стоіць у стоянцы, як шчэ не ходзіць. Цераблічы. 2. Стаячае матавіла. Хотамель. СТОЯЦЬ незак. Стаяць. Дурны я стояць, шоб вон мене поймаў! Луткі. Годы ж не стояць, а пройдуць. Бярэжцы. 2. Знаходзіцца. Село з людзьмі стоіць і цепер. В. Малешава. Стояў два дне, а трэйцего дня ужэ перэд вечэром нашлі. Бярэжцы. 3. Захоўвацца без змен. По болотах і по рэках вода стоіць. Запясочча. Стоіць под год і два, ек покладзены учоро. Кароцічы. Ідзі, ек стоіш. Пагост. СТОЯЧКА прысл. Стаяком. Іншы плуве стоячка, так, як ідзе. Дварэц. СТОЯЧЫ прым. Стаячы. Стояча вода мо лечэбна? Чэрнічы. СТРАВА ж. Страва. Колісь, то перву страву ставілі на веселы, другую, трэцюю, а цепер, то усе одразу. Дварэц. Усяку страву, ека е, загадваюць на дзеды, шоб я несла у Прыпець, дзе вон утопіўса. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 425 ▶