жыце. На Міколу доўжон буць сторож, колосок вуйці с трубкі у жыці. Сямурадцы.
СТОРОЖА ж. Вартаванне. Сторожа твоя по колейцы, беры клепало. Сямігосцічы.
СТОРОЖКА ж. Хатка для вартаўніка. Бярэжцы.
СТОРОЖНЯ ж. Стаўная вуда на шчупакоў. На сторожню очэпіць жыўца і пускае. Цераблічы.
СТОРОЖОВАЦЬ незак. 1. Сцерагчы. Вон сторожуе магазін. Бярэжцы. 2. Пільнаваць. Товар с пашы йдзе, пойду сторожоваць целушку, двора не ведае. Пагост. 3. Вадзіць пры гульні ў схованкі. Аздамічы.
СТОРОЖЫЦЬ незак. 1. Сцерагчы. Сторожаць коні да куродым от музколі пускаюць. М. Малешава. 2. Пільнаваць. Сторожую ездового, трэ дрова от рэкі прывёзці. Пагост.
СТОРОНА ж. 1. Бок, бакавіна. Одзін ідзе по одну сторону кладкі, а другі — по другу. В. Малешава. 2. Край, мясцовасць. Гэты год уся наша сторона зародзіла (мае добры ўраджай). Хачэнь. △ На стороне. Збоку. Жыве, бы звер, на стороне. В. Малешава.
СТОРЧ, СТЫРЧ м. Стырчак. На сторч пробіў ногу. Аздамічы. Одные стырчэ на картоплях. Кароцічы. 2 прысл. Старчаком. Полецеў у воду стырч головою. В. Малешава. △ Даць стырча. Упасці галавой уніз. П'яны даў стырча носом. Аздамічы.
СТОРЧАК м. △ Даць сторчака. Упасці старчма, галавой уніз. Покоўзнешса — сторчака не дай! Аздамічы. Расці ўніз. Колі голіна сторчака дае на хвоі, то ў хату не бралі, а то зусім вурэзвалі кавалок. Цераблічы.
СТОРЧАКА прысл. Старчаком. А вон у эты колодзезь сторчака! Старажоўцы.
СТОРЧАН, СТЫРЧАН м. Стырчак. З'едзяць жукі усе, одные стырчаны (пра бульбу). Хотамель. Пеклі сало на стырчану. Рубель. Стырчаны от того моста е ў рэцэ. Дварэц. Сторчан. Аздамічы.
СТОРЧАЦЬ, СТЫРЧАЦЬ незак. Тырчаць. Сторчыць колоды кусок. Цераблічы. Обберуць усе, одзін стырчанчык стырчыць. М. Малешава.
СТОРЧМА, СТЫРЧМА, СТЭРЧМА прысл. Старчаком. Сторчма поставіў полено. В. Малешава. Выскакае воўк з лозы да стырчма у тые овечкі. Мачуль. Стэрчма. Там жа.
81 👁