Альшаны. Есцека ямі, стойла, дзе рыбі стояць. В. Малешава. 2. Дрэва з калодай пчол. Запясочча.
СТОЙЛОВАЦЦА незак. Стаяць на стаянцы. Там воны стойлуюцца, у лесі. Аздамічы.
СТОЙЛОВАЦЬ незак. Быць на стаянцы. Стойлуе товар на стойлі. Любавічы. Мужчыны стойловалі коло магазіна дзень. М. Малешава. Серэд дня ешчэ товар не стойловаў. Запясочча.
СТОЙМА прысл. △ Стойма стояць. Стаяць нязрушна, упарта. Вон стойма стояў мо час! В. Малешава.
СТОК м. Месца, дзе сходзяцца канцы (вобада, абруча і г. д.). Хату робілі, а тоды одрыну, то й сток у стрэсе. Аздамічы.
СТОКЛОВАЦЬ, СТОКОВАЦЬ зак. Стайлаваць. Стокловалі на ток посеў. Аздамічы. Стокуе за зіму жыто, ек гладко запашэш. Дварэц.
СТОКОЛОС м. Гірса. Альшаны.
СТОКОЛОСА ж. Тое ж. Стоколоса на плохом полі росце, ек вода топіць. Сямурадцы. У стоколосы на версі багато веточок. Бярэжцы. Стоколоса хлебу полоса (прымаўка). Цераблічы.
СТОЛ м. Стол. У стола е крышка, ногі, поперэчка. Хотамель.
СТОЛІЦА ж. метаф. Цэнтр. Буськам тут століца! В. Малешава. Тут на ягоды сама століца! Хачэнь.
СТОЛІЧЫЦЬ незак. Закладваць дошкі ў столь. Хотамель.
СТОЛОВАЦЦА незак. Харчавацца. Столуецца у мене кварцірант. Альпень.
СТОЛОВАЦЬ незак. Тое ж. Столовалі тут корэспондзенты. Альшаны.
СТОЛОК м. Услон. Я сяду на столок, вон вусокі. Хачэнь. Столок трэшчыць од наедзеной бабы. Дварэц. 2. Табурэтка. І тэ зовецца столок (паказвае на табурэтку). Дварэц.
СТОЛОКОВАЦЬ зак. Выталаваць. Огород столоковалі собакі, у Грыца сучка е. Старажоўцы.
СТОЛОЎНІК м. Той, хто харчуецца. А там у іх столоўнік помешчаўса. Запясочча.
СТОЛОЧЫЦЬ зак. Сталаваць. Дзікіе свіньня страх як столочылі оўёс. Мачуль. Улезлі у огород дзеці, столочылі усе чысто. Цераблічы.
78 👁