Старонка 87
◀ / 361 ▶
нец дала, шо вон товар пасе. М. Малешава. Подаюць сусёду свежыны. Там жа. ПОДАЧ, ПОДАЦЬ ж. Падатак. Вез ёту подач, хлеб ёты ў Жытковічы. Запясочча. Подач плацілі за поле, за хором'е, ек продасць шчо. Чэрнічы. Продае хлеб да заплоціць подаць. Там жа. 2. Ахвяра. Копейкі подач кідалі ў цэркві. Старажоўцы. ПОДБАЛДЫКВАЦЬ незак. Падтакваць, гаварыць тое ж, што і іншыя. Запясочча. ПОДБАЛЁЧНІК м. Бервяно ў падоўжнай сцяне, на якое кладуцца бэлькі. Бало скажуць: под балькі дзерэво ужэ положыў або положыў подбалёчніка. Аздамічы. ПОДБАНКА ж. Металічная пасудзіна са шкельцам унізе для адстойвання і збірання смятаны. Запясочча. ПОДБАСОВАЦЬ зак. Падцягнуць нізкім голасам. Ты спевай, то я подбасую. Запясочча. ПОДБАЧЫЦЬ зак. Падгледзець, заўважыць. Подбачыла, і трах у міліцыю заяўленіе! Запясочча. ПОДБЕГ прысл. Подбегам. Ідзе подбег. Аздамічы. ПОДБЕГОМ, ПЫДБАГОМ прысл. Тое ж. Подбегом, подбегом да за ім. Аздамічы. Вон ідзе, а я за ім пыдбагом. Мачуль. ПОДБЕГЦІ зак. Падбегчы. А шо той дзед шчэ й подбежыць за вутвамі? Верасніца. ПОДБЕЛ м. Розныя дзікія і культурныя расліны з белымі кветкамі ці апушэннем: стрэлкі (Тураў), клапоўнік (Запясочча), гарліца (Луткі), медуніца духмяная (Кароцічы), нейкая садовая клубневая расліна з белымі кветкамі (Цераблічы) і інш. Сено хорошэ, і подбел у ім е, метліца. Кароцічы. Некі подбел порос велікі. Сямурадцы. △Подбел вонючы. Сабачая мята (?). Луткі. ПОДБЕРОЗОВІК м. Падасінавік. Мачуль. ПОДБІВАЦЬ незак. 1. Падбіваць, падсоўваць знізу. Подбівае того мача под навоз. Цераблічы. Падпіхваць, падціскаць. Вершэльнік топчэ і подбівае грабліма верха, ек вершыць. Хачэнь. Раўняць. Стрэхалкою подбівае пучкі, ек крыюць стрэху. Любавічы. Узнімаць. Прамо подбіваў гэты гной, наворочваў на воз і прыбіваў. Кароцічы. 2. Падкалочваць, раскалочваць. Подбіваём млінцэ. Луткі. Рошчыняюць хлеб, а потом подбіваюць. Верасніца. 3. Падбухторваць, падгаворваць. Ек збочные подбіваюць, то не будзе ладу. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 361 ▶