Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПОГОВОФ м. Размовы, абгавор, пагалоска. Не хочэ гэтого поговору, шчо вона не роботнік, шо сама не можэ вубраць картоплі. В. Малешава. Вон упаў коло пены да кажэ: «Уміраць буду тут». А я кажу: «А шо ж ты робіш? Поговору будзе на увесь свет, скажуць, што умер коло печы». Хачэнь. ПОГОВОФКА ж. Пагалоска, чутка. Вон не браў, але на его пошла поговорка! Верасніца. ПОГОВОРЬГЦЬ зак. Пагаварыць. Поговорилi, дай камень у воду (прымаўка). Д.-Гарадок. ПОГСУДА ж. Добрае надвор'е. Погода ек дым после дожджа! М. Малешава. Еслі чапля леціць на ніз по рже i крычыць, то на годзіну, а ўверх — на погоду (прыкмета). Пагост. Будзе заутра погода — жукі летаюць. Луткі. ПОГОДЗГЦЦА зак. Пагадзіцца. Прысудзілі ей, да ужэ погодзіліса. В. Малешава. погодзгць зак. Паспрыяць. Соўсім не погодзіло ей. Хачэнь. Гэты дошч на картоплі погодзіць. ІДераблічы. ПОГО'ДЗЬ ж. Пагода. От погодзь узеласа! Рамель. ПОГО'ДЛІВУ прым. Пагодны. Етэ погодлівуе пахмуркі. Запясочча. ПОГСУДНО прысл. Пагодліва. А по год но — сонцэ i жара! Кароцічы. ПОГОДОВА'ЦЦА зак. Вырасці, выхавацца. У нас буў дзед такі, шчо мы ў его ў запазусе погодоваліса (жарт). В. Малешава. Погодуемса i нехорошие! Хачэнь. ПОГОДОВА'ЦЬ зак. Вырасціць, выкарміць, выхаваць. То вона ж свое дзеці погодовала! Хачэнь. Вутва хоць вуведзе, але можэ не погодоваць. Запясочча. Вона така слаба, шчо іх не погодуе. Там жа. Му годовалi, а хто нас погодуе? Луткі. ПОГОРЦЦА зак. Загаіцца. Только мало ранілі, погоілосо. Дварэц. ПОГОЛОДА'ЦЬ зак. Пагалададь. Некоторые людзі поголодалi сільно! В. Малешава. потолос м. Водгук. Колісь спевот по вуліцы, а тепер ні поголосу не чувать. Альпень. ПОГОЛОСРЦЬ зак. Пагаласіць. Да пришла додому, да шо поголосіла да поплакала! Хачэнь. ПОГОЛО'СКА ж. Чутка. То ж така поголоска іде. Альпень. ПОГОЛСУУ м. Пагалоўнае знішчэнне, знішчэнне без 6. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўтва, надворе, погодовацца, поголодаць
2 👁
 ◀  / 361  ▶