ва плотка. Пад'язак. Там жа. Косая плотка. Падлешчык. Альпень. ПЛО'ТНІК м. Цясляр. Плотнікі прыдуць робіць хату. М. Малешава. Такі хорошы плотнік, шо за его нема, шоб хто лепш зробіў. Дварэц. ПЛОТНІКОВА'ЦЬ незак. Цяслярыць. Дзе твой Еўхім плотнікуе? На Урале? В. Малешава. Хто ўмее плотніковаць, той едзе на украіны. Цераблічы. ПЛО'ТНЫ прым. Добра складзены і моцны. Гэта плотна, хороша дзеўка, бач, як на ей пристало. Хачэнь. Вона не чэрэвата, не гладка, а плотна. Запясочча. ПЛОХВІ'НА ж. Пустая, неўрадлівая зямля. Дзе яка плохвіна, то посеем просо. Цераблічы. ПЛО'ХІ прым. Слабы, бяссільны, дрэнны. Плохіе вудары ву, браце! Запясочча. Я велмі ўжэ стары да плохі. В. Малешава. ПЛО'ХО прысл. Дрэнь, кепска. Бачэ, шо дзело плохо. В. Малешава. Одна дзеўка вучылася добрэ, а друга плошэй. М. Малешава. ПЛОЦЕНЯ' н. Плотачка. Нейке плоценя поймалі. Цераблічы. Памянш. плоценятко. Луткі. ПЛОЦЬ ж. 1. Плоткі. Юхі с тоё плоці наварыла, а кожушкі сфаршировала. М. Малешава. За плоцью не відно тоё землі на дне! Луткі. 2. Цела. От то була плоць! Махіные булі тые дзеди! Мачуль. Гвозди подставіць под свою плоць і ходзіць! (пра жаночы абутак на высокіх тонкіх абцасах). Сямігосцічы. ПЛО'ЦЬЕ н. зб. Плоткі. На плоцье сеці частые трэба. В. Малешава. ПЛОША'ЦЬ незак. Горшаць, слабець. От того вон стаў плошаць. Хачэнь. ПЛО'ШЧЫК м. Прамы вузел. Звезаў волоку на плошчык. Луткі. В'яжуць паўзье у плошчыка. Цераблічы. ПЛУГ м. Плуг. Покінуў у плузі коні. М. Малешава. Коноплі сеялі плугом у концы огородоў. Альшаны. Вона с Колкоў носіла ў Городок плуга строіць. Цераблічы. ПЛУСЦІ' незак. Плысці. Хто ўмее плусці, перэплоўваюць по озеру. М. Малешава. Плоў бобер по канаве, і така дорожка по жаберу. Луткі. Як успомню я свое молодые годы, як колісь я жыла, то самі слёзы плувуць по мне, і не можно іх удзёржаць. М. Малешава. ПЛУ'ТАЦЦА незак. Блытацца, чапляцца. Плутаецца, бы п'яны по коноплях. Мачуль. Ніткі плутаюцца. Альпень.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁