Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПЕРЭСТОЯ'ЦЬ зак. Перастаяць. Перэстояло жыто, осыпаецца колос. Пагост. ПЕРЭСТРАУЛЯ'ЦЬ незак. Перастраўляць. Вутва перэстраўляе жолудзіну хутко. Мачуль. ПЕРЭСТРЭ'ЦЬ зак. Выйсці насустрач, пераняць. Воўкі мене перэстрэлі. B. Малешава. ПЕРЭ'СТУП м. Расліна, якая, падобна да хмелю, абвівае платы ў агародах. Перэступ по городах росце, невусокі, як хмель на плот лезе. У ёго, як у бульбіны (бручкі), корэнь, ёго даюць, як корова спорціцца. Перэступ корові нарэжуць, то корова молока дае болым. Хачэнь. ПЕРЭСТУПА'ЦЬ незак. Пераступаць. Не перэступай, бо болыи не вуросце (павер'е). Луткі. Малы, толькі порога перэступае. Там жа. ПЕРЭСТУПАТОЧЫ дзеепрым. Пераступаючы. Бразнуўса, церэз порог перэступаючы. Пагост. ПЕРЭСТУПГЦЬ зак. Пераступіць. Покоса не перэступіш, добра трава. Старажоўцы. Як, кого перэступіш лежачого, то болым не ву росце (павер'е). Луткі. ПЕРЭ'СТЫ прым. Стракаты. У перэстой сороццы вон. Луткі. ПЕРЭСУ'ШВАЦЦА незак. Перасушвацца. Кажуць, шо этэ золото, шо ў земле, перэсушваецца (з легенды). Бярэжцы. ПЕРЭСЦЕРОТА ж. Перасцярога. Жэрэбец перэсцерогу таку дасць — коні ўсе у кучу. Любавічы. ПЕРЭСЦЁЛ м. Праслойка. Сало с перэсцёлом смачнейшэ за жырнэ. Цераблічы. ПЕРЭСЦІЛА'ЦЬ незак. Насцілаць прамежкавую праслойку. Просо перэсцілай соломою, коб не потрухло. Хотамель. ПЕРЭ'СЦЩЬ незак. 1. Секчы дубцом. Вон пугоўем перэсціць по том кошэ! Запясочча, 2. Лаяць. А той давай ее перэсціць усякімі словами Луткі. ПЕРЭСЫ'ПАЦЬ зак. 1. Перасыпаць. Подай бочку, перэсыплем муку з мешкоў. Пагост. 2. Перабраць бярвенні старой пабудовы i з лепшых зрабіць новую. С тоё старое хаты эту одрыну перэсыпала. М. Малешава. Перабраць трысціны ў бёрдзе. В. Малешава. ПЕРЭСЫПА'ЦЬ незак. Перасыпаць. Перэсыпай у бочку, а то мешкі мушы попроедалі. Пагост. ПЕРЭТО'КА ж. Пратока. Перэтока там е, не пройдзеце. Дварэц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўльбіны, вўтва, павере, перэстояць, перэстрауляць, перэстрэць, перэступаць, перэсты, перэсушвацца, перэсцщь, перэсцілаць, перэсыпаць, стўпіш
4 👁
 ◀  / 361  ▶