РЭ'УЗА м. i ж. Плакса, крыкун. Гэт'а рэўза навек рэве. Аздамічы. Рэўза така Надзя, плачэ, плачэ. Дайце такой рэўзе, шоб не рэўла. Цераблічы. РЭ'УЗАЦЬ незак. Плакаць, румзадь. Аздамічы. РЭУНГВУ прым. Раўнівы. То не рэўніву, то маловумны чоловек, розумны то не будзе рэўніву. Запясочча. РЭ'УНОСЦЬ ж. Рэўнасць, перан. зайздрасць, цяга. Яка-то була ў мене рэўносць до груш. В. Малешава. РЭУНУТДЬ зак. Раўнуць, рыкнуць. Корова реўнула ў хлеве. Пагост. Моцна крыкнуць, закрычаць. Ек рэўнуў n' яны на ўсе веселье. Цераблічы. Рэўнуў быў да подскочыў вышэй коня. Аздамічы. РЭУЦГ незак. Раўці, выдаваць працяглы i моцны гук. Бук рэве. M. Малешава. Ек вуйду на двор, рэвуць мое цвлята. Верасніца. Моцна выць. Воўкі рэвуць, шо спасу нет. Любавічы. Моцна крычаць, вішчаць. Хай собе рэвуць свінья. Сямігосцічы. Моцна пішчаць, скрыпець. Зімою рэве под полозом. Кароцічы. Моцна бурлець, шумець. Ідзе вода, рэве, шум. В. Малешава. Як рэве вода з болота то нам i рыба плуве. Тураў. Моцна гусці. Рэвуть пчолы, аж неможно. Альпень. Моцна бурчаць. Нвшчо ў жывоце рэве i булькав. Луткі. Моцна плакаць. Дзень рэўла, покуль бацька не зробіў чоботы-дзерэўшкі, то ўжэ ўлескоўвала, шо подлога гнуласа. М. Малешава. Роў, роў дай плакаць стаў (прымаўка). Луткі. А Р о в ом роўці. Пра настойлівыя дамаганні. Рбвом роўлі, коб i ім купіла кримну сподніцу. Хачэнь. РЭ'ХВО н. Рэха. Спевае, шо однэ рэхво далеко чуваць. В. Малешава. РЭ'ХТ прыназ. Накшталт, якраз. Оводы там рэхт бі шэршні. Сямігосцічы. РЭ'ХТА ж. Канец, гатова. Я не віджу, шо ўжэ рэхта. Мачуль. РЭЧ oic. 1. Мова, маўленне. Отобрало рэч, ані пік. Аздамічы. От огазла, нема рэчы. Там жа. Гаворка, размова, выказванне. Нема тое рэчы, шчо раней була. Сямігосцічы. Тое рэчы нема, шо трэба. Аздамічы. 2. Рэч. Клопот, это набутна рэч. Бярэжцы. Печ — добра рэч (прымаўка). Хотамель. РЭЧ'Е н. Мова, маўленне, гаворка. Яке рэч'е хорошэ ў тое дзевочкі, бач, яка мова. Талмачава. РЭ'ЧКА ж. Рэчка, доўгая пратока, роў з вадой. Тут гора була обкопана речкой. Д.-Гарадок. Старарэчышча
Дадатковыя словы
гэта, крймну, рэуза, рэузаць, рэуносць, рэче
0 👁