ПЕРЭКОПАЦЬ зак. Перакапаць, перарэзаць канавай. Старая рэка есць, але перэкопалі праміка. В. Малешава. ПЕРЭКРАСЦІ зак. Украсці ўкрадзенае. Одзін украдзе, а другі перэкрадзе ў ёго! Верасніца. ПЕРЭКРОПЛІВАЦЬ незак. Апырскваць яшчэ раз. Шчэ трэба перэкропліваць тых жукоў. В. Малешава. ПЕРЭКРУТ м. Завіток на крута спрадзеных нітках. Альпень. ПЕРЭКРЫВАЦЬ незак. 1. Перакрываць, мяняць пакрыццё страхі. Перэкрываціму хату, бо крыша од войны шчэ, да погніла. Пагост. 2. Перакрываць, загароджваць праезд, цячэнне. Шлюзом перэкрываюць Сцвігу, да ўжэ пускаюць моль, да вона плуве за водою. Пагост. ПЕРЭКРЫЦЬ зак. 1. Перакрыць, замяніць пакрыццё страхі. Перэкрыў хату шыфером да холодней стала. Пагост. 2. Перакрыць, загарадзіць праезд, цячэнне. Перэкрылі канаву, шоб вода вушэй подняласа. Пагост. ПЕРЭКРЭСНЫ прым. Перакрыжаваны. Ідзі, ідзі, то будзе перэкрэсна дорога. Сямігосцічы. ПЕРЭКРЭСТОК м. Перакрыжаванне. Перэкрэсток — бойкая мéсціна. Тураў. ПЕРЭКУЛЬВАЦЦА незак. Перакульвацца. Малые крычаць, перэкульваюцца, ек первы раз бачаць буська. Луткі. ПЕРЭЛАЗ м. Пералаз у плоце (з прыступкамі з двух бакоў). Ступеньку зробіў церэз перэлаз. Аздамічы. Чого на колкі лезці, перэлаз же е. Пагост. ПЕРЭЛАЗНІК м. Тое ж. Запясочча. ПЕРЭЛЕЖАНЫ прым. Пералежаны, пакінуты пад папар (пра поле). М. Малешава. ПЕРЭЛЕЖАЦЬ зак. Сапсавацца пры вылежванні. Перэлежалі яблука, трухлые зробіліса. Пагост. ПЕРЭЛЕКАЦЦА зак. Перапалохацца. Хільчыцы. ПЕРЭЛЕКАЦЬ зак. Перапалохаць. Коліcь мэне пэрэлекаў воўк. Рубель. ПЕРЭЛЕТОВАЦЬ зак. Пражыць год. Мо шчэ перэлетую. Аздамічы. ПЕРЭЛІВАЦЦА незак. Пералівацца, мяняць інтэнсіўнасць, колер. Ек плам'е перэліваецца, мігае у вочах. В. Малешава. Я прышла, горэло, перэлівалосо, так вот горыць, горыць і больш, і больш і больш! Бярэжцы. ПЕРЭЛІВАЦЬ незак. 1. Пераліваць, выліваць з ад-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁