сом попраўляе жало. М. Малешава. Трэбо, шоб песочэк буу гостры, рэзучы. Альгомель. РЭ'ЗЧЫК м. Хто пілуе дровы. Пагост. РЭКА7 ж. Рака (часцей за ўсё Прыпяць). Вон од лёду до лёду на рэцэ, а ўжэ як закуёцца ржа, то на столюгах рэзаў. Тураў. Река Горынъская у мене поўз хату ідзе. Д.-Гарадок. Рыба ў рэццэ, да не ў руццэ (прыказка). Аздамічы. РЭМЕ73 м РЭМЕ7ЗА ж. Рэмез (птушка). У рэмеза кубло сплеценэ. Запясочча. Рэмеза. Бярэжцы. РЭМЕЗО7 н. Гняздо рэмеза. Нехто поелуміў рэмезо, то перэвіла птаха i жыве. Пагост. РЭМЕЗО'К м. Рэмез. У рэмезки кубельцэ таке, шо дзівіса: рукавічка на зіму. Запясочча. Рэмезок зробіць кубло на вёрбі, на дубі i повесіць на голінцы. Сямігосцічы. Кубло рэмезок-соловёйко зоўё коло людзей. М. Малешава. РЭМЕ7НН1К м. 1. Нейкая вадзяная расліна. Зелье е ў водзе рэменнік. Дварэц. 2 мн. Раменныя лапці. Рэменнікі шылі з шкуры целянэй на подошвё, i волдкамі поддзёржываліса — ззаду там езычок буў. Цераблічы. РЭМЕ'ННЫ прым. Раменны, зроблены са скуры. Хачэнь. РЭМЕ7НЬ м. Рэмень, вузкая палоска са скуры. Рэмёнём прыв'язваецца біч к цыпоўну. М. Малешава. Раменная частка пугі. На рэмёнь понавешвае ўсякіх шышок. Верасніца. Папруга. Спражка е ў рэмені. Цераблічы. Памянш. р э м е н ь ч ы к. М. Малешава. РЭМЕНЯ'ЧКА ж. Раменьчык. Рэменячка така, гужык у цэпе. Любавічы. РЭМЕ7СЛІВУ прым. Зласлівы, непрыхільны, злапамятлівы. Бярэжцы. РЭМЕСЛО7 н. Рамяство. Кожухі шые, вот i рэмесло ў чоловека. Запясочча. РЭМЕ'ХА ж. Грубае самаробнае палатно, зрэб'е. Саме тоўстэ полотно — рэмеха, з клоч'я. 3 рэмёхі мешкі, дзеругу, под ногі дорогі роб'яц. Запясочча. РЭ'МЖА 1 м. i ж. Плакса. Чого, рэмжа, рэмжэш, докуль будзеш роўці? Луткі. 2 мн. Махры, абтрапаныя краі адзежы. От зносіў світку, шчо рэмжы попускала. Луткі. РЭ'МЖАЦЬ незак. Плакаць усхліпваючы; раўці. Аздам ічы. РЭ'МЗА м. i ж. Плакса. Луткі
Дадатковыя словы
дўбі, езычбк, зрэбе, клочя, кожўхі, прывязваецца, робяц, рэзчык, рэмезкй, рэменны, рэмжаць, рэмза, сбм, цыпоўнў
1 👁