у рот. Укусі хлеба раз да рэзанчык сала укінь у рот. М. Малешава. РЭЗАНЬГ мн. Звараная i пасоленая, перарэзаная напалам бульба (абіраная ці ў мундзірах). Наварила рэзаноў, то не едзяць. Верасніца. Наберуць картоплеў, налупець, да поперзрэзваюць наполам, звараць — І гето рэзаны. М. Малешава. РЭ'ЗАЦЬ незак. 1. Рэзаць, забіваць чым-небудзь вострым. Бандзюга кажэ: «Я цебе зарэжу». — «А зашчо ты мене рэзацімеш?» В. Малешава. На доха вам рыба, куры рэзце да езце. Тураў. Крышыць. Трэ будзе яблука рэзаць. Хачэнь. Кроіць, наразаць. Хлеб рэжуць, а цыбулю крышаць. В. Малешава. Хозяін трэ коб рэзаў хлеб. Луткі. Буў бедны, бацько ніткой хлеб рэзаў, а сын — жыве. Сямігосцічы. На ноч не почыналі хлеба рэзаць, крайчыка покладуць да ўсе. Дварэц. Будзьце хозеямі, рэжце хлеб. Хотамель. 2. Пілаваць, разразаць на часткі (пілой). Дрова рэжуць, а доскі піляць. Аздамічы. Трэба дрову рэзаць да колоць. Онно лес пілім на хату, ато ўсе рэжом. Кароцічы. Умелі строіць пілу, то добро рэзалі колоды. Цераблічы. Наразаць (касой, сячкарняй i інш.). Толоку робілі — сечку рэзалі, пралі. Старажоўцы. 3 перан. Кусаць, моцна грызці. Собака стаў ёго рэзаць за рукі. В. Малешава. 4 метаф. Есці, жэрці. Труцень богато рэжэ меду. Цераблічы. 5 экспр. Бойка іграць (на музычным інструменце). У кого это рэжуць польку? Запясочча. РЭЗА'ЧКА ж. Дызентэрыя, крывавы панос. Як понос кроўяны, то зовемо резачка. Бярэжцы. Як з'есі зелень, то нападав рэзачка. Альпень. Чорніцы добрэ останоўляюць рэзачку. М. Малешава. Рэзкі боль у жываце. Шчоб цебе рэзала рэзачка по кішках (праклён). Сямігосцічы. А К р ы в а в а р е з а ч к а. Крывавы панос. Крывава резачка напала на мене i на Ніку, помер, а я росолу вупіла да жыва осталиса. Пагост. Р е з а ч к а ёго (ix i г. д.) в е д а е. Пра поўнае няведанне i нежаданне ведаць. Як ето дзеці надумаліса реку на конях переплоўваць, резачка ix ведае. Пагост. Е к ое р е з а ч к і. Пра поўнае неразуменне. Екое резачкі тобе заре по дрову ехаць? Бліскае, грыміць. Пагост. РЭ'ЗВОСЦЬ ж. Бойкасць, смеласць. Трэбо подпоіць, шоб рэзвосць брала, ато хочэце, шоб спевалі на голу гдлоў. Запясочча. РЭ'ЗВУ прым. Бойкі, смелы. Я молода була рэзва. Аздамічы
Дадатковыя словы
зесі, осталйса, рэзву
1 👁