нешчо хочет, то скажи. Бярэжцы. Румзае дэй годзі, спасу нема на мою доньку. Верасніца. РУ'МНУЦЬ зак. Нечакана ўвайсці, ускочыць. А воны рум у хату. Мачуль. РУМЯ'НОК м. Рамонак. Мачуль. РУМЯ'НЫ прым. Румяны, чырвоны. Рум'яны бувае з морозу, з пару, з сорому, а которы i от ста грам. Пагост. Рум'янэ, ек сонейко раненько, дзіцятко. Там жа. РУНГЦЦА незак. Усходзіць, зелянець, От хороша жыто руніцца, роўненьке, густэ. Верасніца. РУНО' м. 1. Неразабраная воўна, састрыжаная з адной авечкі. Руно здоймецца. Хільчыцы. 2. Пух у качкі. Руно, той пушок у вутвы на жывоце, поўнэ кубло напускала. Аздамічы. 3. Густая рунь. Руно добрэннэ, вельмо будзе пшэніца хороша. Аздамічы. Л У з я ц ц а ў р у н б. Сплесціся, збіцца. Узеліс у руно картоплі ў стусі, трэ церэбіць росці. Цераблічы. Воны ŭ цепер у руно узеліса, картоплі, шо ŭ не розорваць. Там жа. H i руна, нi м oл о к a. Ніякай карысці. Як e ека розява, то з ее ні руна, ні молока. Старажоўцы. 3 мене, як с козла, ні руна, ні молока. Там жа. РУСА'ЛКА, РУСА'УКА ж. 1. Русалка. Русалкі по жыту хояць. Алыианы. Русалка — така бі баба з роспушчэною косянкою, воны седзяць, колушуцъ дзеці, дзе пушчы былі. Сямігосцічы. До Купалного Івана не купали, бо русаўка была ў водзе, а после Купалного Івана пойдзе ў жыто. Луткі. Той русаўкой пужалі дзецей, шчоб не ходзілі по жыці: у ее жэлезна цыцка І можэ залоскотаць. Пагост. Не лезь у город, бо там русаўка ў розоры. Дварэц. У русаукі жэлезные цыцкі i косы роспушчэны, гэтымі цыцкамі сколе цебе. Тураў. Як на троецком тыдні помрэ хто запіты, то русаўка будзе. Цераблічы. Говорылі, шчо русаўкі булі тые, шчо поміраюць дзёўкі, ек запіласа, заручыласа, а замуж не пошла. I дзіця, которэ не хрышчэнэ, умрэ. Луткі. 2 перан. Жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі. Аздамічы. Згодна з мясцовымі ўяўленнямі, русалкі хадзілі голым!, мелі вялікія грудзі, жалезныя або каменныя (Каменные цыцкі ў pyсавок. Пагост), доўгія чорныя валасы (Запясочча). Любілі гойдацца на маладых гнуткіх бярозках, пры гэтым прыгожа спявалі. Звычайна з'яўляліся пасля сёмухі, калі наліваедца зерне (Бярэжцы). РУСА'ЛНЫ прым. Д Р у с а л ны т ы ж д з е нь (т ы з д з е н ь). Першы тыдзень пасля сёмухі, калі спраў
Дадатковыя словы
вўтвы, зяўляліся, румнуць, румянок, румянэ, русалны, русаука, стўсі
0 👁