РОСЦГНА ж. Расліна. Шо росце, yce тэ росціна, i дзерэво тожэ. Знаменка.
РОСЦІРА'ЦЬ незак. Расціраць, церці. Росціралі ее то соломою, то суконкамі. Луткі.
РОСЦІ'ЦЦА незак. Расці, гадавацца. 3 трох год з намі росцгуса той хлопец. В. Малешава.
РОСЦІТДЬ незак. Вырошчваць. У кого шчэ росціць трэба, а тут готовы огурок, купіў да еж. Бярэжцы.
РОСЦЬ ж. 1. Рост. Засушило, печурыцы росці нема. В. Малешава. 2. Расток, парастак. Росці ў бураках, ек пророшчваюць, а ў картоплях росці церэбімо. Цераблічы. Такіе росці поростуцъ у жыці, во лне, як занегодзіцца. Сямігосцічы.
РОСЦЯ'БЛЕНЫ дзеепрым. Незашпілены, расхристаны. Расцяблене пальто. Запясочча. Ходзіць росцяблены, ек дзіця малое. Дварэд.
РОСЦЯ'К м. Парастак. Аздамічы.
РОСЦЯ'ПА м. i ж. Расцяпа, нездагадлівы чалавек. Як нецямучы чоловек, то кажуць росцяпа. Аздамічы.
РОСЧА'УКА ж. Расцісканне, раздушванне. Рошчаўка. Запясочча.
РОСЧАХНУ'ЦЬ зак. 1. Расхапаць, хутка разабраць, расцягнуць. Росчахнулі ўсю муку ў лаўцы. Верасніца. Воны б у нас росчахлі ўсе, тые п'яніцьі. Там жа. Екіх бу хусток не прывезлц то рошчохнулі бу. Луткі. 2 экспр. Разарваць. Здаецца, росчахніў бу ідола, розорваў бу ёго. Верасніца. Воўкі рошчэхлі ўсе да з'елі. Цераблічы.
РОСЧО'МАЦЦА зак. Ачухацца, ачомацца. Я ўжэ росчомаласа, глежу, дзе сеет, коб запаліць. Цераблічы. Разгледзецца, зразумець. Стаў вон, рошчомаўса шчо кругом дуба ходзіў. Там жа. Далей росчомаліса, бо то ж нас стрэляць будуць. Пагост.
РОСЧО'Т м. Разлік, сэнс. Ці есць рошчот пісаць кніжку, шоб ее давалі ў нагрузку ў магазіні? Талмачава.
РОСЧО'ХРЫЦЬ зак. Разбіць на градках камякі зямлі, пабаранаваць градку граблямі. Альшаны.
РОСЧУ'ХАЦЦА зак. Ачухацца, агледзецца. Пока росчухаліса, то i шапка пропала. Дварэц.
РОСЧУТДЬ зак. Паслухаць, даведацца. Ідзеце, росчуйце добро — як на сено, то я не пойду. Кароцічы.
РОСЧЫНА'ЦЦА незак. Пачынацца. Рошчынацца. Запясочча.
РОСЧЫНГЦЬ зак. Расчыніць. От цепер рошчыніла, а заўтра замешу да будзе хлеб свой. М. Малешава
Дадатковыя словы
зелі, пяніцьі, росцгўса, росцяк, росціраць, росціцца, росчаука, росчахнуць, росчомацца, росчот, росчохрыць, росчухацца, росчынацца, сукбнкамі
14 👁