ца. Мой бедненькі Шарык роскульгаў, шчо ніяк не можэ ходзіць. Кароцічы. РОСКУСІЦЬ зак. Раскусіць. Не можно роскусіть орех. Альпень. РОСКУСЦІЦЦА зак. Разрасціся, раскусціцца. Трэбо, шоб вона роскусціласа, тая лоза. В. Малешава. Не було дзе роскусціцца,земле не було. Бярэжцы. РОСКУТВАЦЬ незак. Расхутваць. Роскутвала дзіця, шоб покупаць у ночоўках. М. Малешава. РОСЛІНА ж. Культурная расліна. У горпе можэ сцекці росліна. Луткі. Етые росліны, которые сеяць, то воны бояцца холоду. Цераблічы. РОСНО прысл. Росна. Росно вельмі на трове. Аздамічы. Росно после дожджу. Там жа. РОСНЫ прым. Урадлівы, ураджайны. Яблокі росные. Хотамель. От нарваласа на ягоды, росные такіе, богато на ягодніку. М. Малешава. Гірза крэпко росна, много колоскоў. Цераблічы. Трэбо, коб рэдкіе былі гуркі, тогды росные, а як густые, тогды нічого не будзе. Мачуль. Умалотны. Вельмі росднее жыто. Запясочча. Росны ці уходны — однэ і тэе. В. Малешава. РОСОЛ м. Расол. Ляк у копусці, а ў огурцах — росол. Запясочча. Памянш. р о с о л о к. Той росолок да потапцы і супа зробіць. Мачуль. РОСОМАХА ж. 1. Драпежная жывёліна, расамаха (?). Росомаха нападае на худобіну і задніцу вуесць. Пагост. 2. Жанчына з распушчанымі, непрыбранымі валасамі. Росомаха — жонка, шчо не можэ сама себе подобрац, коб була цікавей. Запясочча. Пра неахайную жанчыну (у параўнанні). Ідзе бі росомаха. Сямігосцічы. Кажем: роспейсаласа, як росомаха, а ека та росомаха, то не ведаем. Пагост. РОСОХА, РОССОХА ж. 1. Разгалінаванне дрэва. Аздамічы. Рагуліна. Вісяць на рососе глечыкі, гладышкі. Бярэжцы. Кіёк з сучком для пераходу гразкіх месцаў, хадулі. Хотамель. 2 мн. Месца, дзе зліваюцца ці разыходзяцца дзве пратокі, рэчкі. Россохі. Альпень. 3 перан. Крываногае дзіця. Ходзі, россохо. Кароцічы. △ П о р о с о х і. Па клубы, па пояс. Снегу було по росохі. Верасніца. РОСОХОВАТЫ прым. З разгалінаваннем. Дзёрэво росоховатэ подбіралосо, коб поставіць вулей. В. Малешава. РОСОШКА ж. Рагулька, перан. любы прадмет з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁