Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
чы — то свойські ром'ёнок, а шчо непахучы — то конъські. Луткі. Непахучы рамонак кладуць на гарышча, каб мышы не заводзіліся (Хачэнь). Пахучы рамонак даюць па чайнай лыжцы дзіцяці, якое толькі што нарадзілася, пакуль прыбудзе малако ў грудзях у маці (Хотамель). РО'НДЭЛЬ м. Каструлька з доўгай ручкай. Два рдндэлі масла натдпленого стоіць. Луткі. РО'ПА7 ж. 1. Канцэнтраваны раствор солі. Трэба, шоб рыба полежала тыждзень у poni. Тураў. Робяць ропу да кладуць сало у ее. Старажоўцы. Нешта вельмі салёнае. От солоннэ, як ропа, залішне солоннэ. Бярэжцы. Сок з салёнага мяса. Пагост. 2. Выдзяленні з рота нябожчыка. Ек умрэ чоловек, то ідзе ропа з роту. Хачэнь. Шоб з цебе ропу гнало (праклён). Запясочча. РОПА'К м. Алейная расліна, падобная на свірэпку. Ропак — зелье, подходзяшчэ под горпу, о лей з его робяць. Мачуль. РОТІУХА ж. 1. Невялікая рыбка, падобная на мянька (галед?). Р о пуха ўродзе менька, такая голая; ропу хі не едзяць. В. Малешава. Шчэ ў нас кажуць i чэрэваты мен'ёк i ропуха. М. Малешава. Ропуха раба, чэрэвата. Луткі. 2. Жаба з жоўтым падорушшам. Альшаны. Зялёная жаба. В. Малешава. РО'ПУШКА ж. 1. Невялікая рыбка, падобная да мянька (галед?). Ропушкі знаеце, то ваши налімы. Верасніца. Ропушкі оюывуць у ямках, у корчэ, бу сому, дзе холодна вода. Там жа. Хвосцік острзнькі, а сама чэрэваценька, гэта сама ропушка, вона там дзе ўюны. Мачуль. Ропушка такая, ек палец, большая не росце, ее u ix T O не хочэ браць. Старажоўды. 2. Від жабы. Дварэц. РОСА7 ж. Раса. На росу слал i полотна. Мачуль. Нема росы — не зородзіць мэд (прыкмета). Там жа. Хоця б роса упала, то будзе погода. Сямурадды. Роса доўго стоіць, то будзе дождж (прыкмета). Хачэнь. На Купалного Івана росу ведзьмы збіраюць, шоб зобраць молоко (павер'е). Запясочча. Л Б о ж а (я) роса. 1. Пра дробненькі дождж. Прошла божа роса, на ўсе добрэ. М. Малешава. 2. Расянка. Е божая роса, бы роса на лапочках, воно нізенько на болотах росце. Хачэнь. Р о с а ў р о д е не бу л а. Пра таго, хто не змог ді не паспеў перакусідь. Я прышла сюды, то шчэ ж роса ў роце не була. Запясочча. Ш чэ i р о с а не с п а л а. Вельмі рана. зю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

менёк, павере, падбрушшам, ромёнок, рондэль
1 👁
 ◀  / 361  ▶