РОЗГОНКА ж. Акучнік, сошка для акучвання бульбы. Аздамічы. РОЗГОНЯЦЦА незак. Разганяцца. Розгоняецца да плыгае церэз канаву. Пагост. РОЗГОНЯЦЬ, РОЗГАНЯЦЬ зак. 1. Разганяць, рассейваць. Гушча дзецей не розганяе, а голу юшку й собака обегае (прымаўка). Старажоўцы. 2. Акучваць. Сошкой розгоняюць картоплі. Бярэжцы. Розганяць трэба картоплі. Хільчыцы. РОЗГОРАЦЬ зак. Агораць, раздабыць. Бало, жыве ў подсуседах да неек розгорае хату. Старажоўцы. РОЗГОРНУЦЬ зак. Разгарнуць, рассунуць. Улезь у ту круху да розгорні, то такіе хорошые седзяць (грыбы). Луткі. РОЗГОРОДЗІЦЬ зак. Разгарадзіць. Розгорожу стару горожу да нову постаўлю. Пагост. РОЗГОРТАЦЬ незак. Раскрываць, разгортваць. Той багаж розгортаюць, кладуць у воз і закрываюць. Кароцічы. РОЗГОЎКІ мн. Разгаўленне. До Петра — петровіца, а на Петра — розгоўкі, сало едзяць, а посного не едзяць. Дварэц. РОЗГУТАЦЬ зак. Разгайдаць, разгушкаць. Розгутаў гуталку да под небо, здаецца, подлетае. Пагост. РОЗДАБАРЫВАЦЬ зак. Разважаць, разглагольстваваць. А бацюшко злуе, як воны роздабарываюць там, у цэркві. Запясочча. РОЗДВО н. Каляды. Перэд роздвом перва куцья будзе. Альшаны. На роздво була ў дочкі. Запясочча. РОЗДВОЙВАЦЦА незак. Раздвойвацца, раздзяляцца надвае. Чэрэпушкі роздвойваюцца, з одной дзве робяцца. Луткі. РОЗДЖОМАЦЦА зак. Ачомацца, апамятацца. П'яны лёг под посцель, а ек розджомаўса, то думаў, шо ў гробу. М. Малешава. РОЗДЗВІГАЦЦА незак. Рассоўвацца. Бачу — фіранкі роздвігаюцца і лезе чоловек. Сямурадцы. РОЗДЗЕВАЦЦА незак. Разадзявацца, добра адзявацца. Я себе пышно не поднімаю, не роздзеваюса. В. Малешава. РОЗДЗЕЛІЦЬ зак. Падзяліць, раздзяліць. Пан Давыд пом'ёр і розделіў ім землю, тым городчукам. Альпень. Такі ўрэдны, шо з ім і чорт болота не роздзеліць (прыказка). Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁