РОЗБРАЖЫЦЦА зак. Пачаць брадзіць. Сыр розбражыцца, укісне, як налью молоком. Сямурадцы. РОЗБРАЖЫЦЬ зак. экспр. Прывучыць да гарэлкі (?). Ездзіць на зароботкі, то розбражыў чэрэво. М. Малешава. РОЗБРОД м. Распуста. Беда, розброд узяўса на молодзёж. Цераблічы. РОЗБРОДЗІЦЦА зак. Распусціцца, разбадзяцца. От розбродзіцца, розволочыцца, то дзе вон жэніцца. Сямігосцічы. Кот наш розбродзіўса. Аздамічы. РОЗБРОСКНУЦЬ зак. Ператравіцца. Уберэ кіло цыбулі да пока розброскне ў жывоце, то ходзіць да пухкае. Дварэц. РОЗБРЫНЯЦЬ зак. Разбухнуць. Ото я воды налью, то каша шчэ больш розбрыняе. Луткі. РОЗБРЫСЦІСА зак. Разбэсціцца, распусціцца. Разброўса вельмі ж ты. Аздамічы. РОЗБУДЗІЦЬ зак. Узбудзіць, пабудзіць. Вон ее розбудзіў, той кот. В. Малешава. РОЗБУРЫЦЦА зак. Пасвятлець, праясніцца. Розбурылосо на небе. Пагост. РОЗБУРЫЦЬ зак. Разбурыць, спустошыць. Там було саду мо то два гектары — усе разбурылі. Кароцічы. РОЗБУТАНЫ дзеепрым. Растрапаны. Косы розбутаные. Запясочча. РОЗБУЦЕЦЦА зак. Разгудзецца, расшумецца. Розбуцеўса, як бугай. Хотамель. РОЗБУЦЦА зак. Разжыцца, пачаць добра жыць. Шоб ты не розбуўса (праклён). Цераблічы. РОЗБУЯСІЦЦА зак. Адурэць, ачумець. Наеласа буяхоў дай розбуясіласа. Бярэжцы. РОЗБЭШЧВАЦЬ незак. Распускаць. Дзержы на цэпу собаку і не розбэшчвай. Хачэнь. РОЗВАЖАЦЬ незак. Развейваць, забаўляць. Я розважала ее, коб не плакала. М. Малешава. РОЗВАЖВАЦЬ незак. Развейваць, разводзіць. Отведвала мене, мое горэ розважвала. М. Малешава. РОЗВАЖЫЦЬ зак. Развеяць, суцешыць. Ек горэ еке, то вон мене розважыць, розвеселіць. Бярэжцы. РОЗВАЛ м. Нешта вялікае, няскладнае. Зробіў хату велізну, розвал такі. Дварэц. РОЗВАЛІЦЦА зак. Разваліцца, разбурыцца. Ек груба або печ розваліцца, то нехто ўмрэ (павер'е). Хачэнь. РОЗВАЛКА ж. Развал, разбурэнне. Розвалка ўсе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁