Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
мель. Намервацца. Она шчэ не рахаласа ехаць. Дварэц. РАХМАНЕ'ЗНЫ прым. экспр. Вельмі спакойны, ціхмяны. Вон чоловек, таке рохманёзно целя! Хачэнь. РАХМАНЕ'ЧА м. i ж. экспр. Вельмі спакойны чалавек, ціхоня. Попаліса на такіх рохманечоў, а ек бу на бойкіх, то й голова злецела б. М. Малешава. РАХМА'НША ж. Тое ж. Рахманіна да добрэц чоловек ее. Аздамічы. РАХМА'НЫ прым. Спакойны, ціхі-, ціхмяны. А інша корова рохмана, то й одзін чоловек можэ перэняць. Дварэц. Вон рахманы, моучыць, от, куцья з маком. Хачэнь. Вона така рахмана, гэта дзеўка, а ты ее не гледзіш. Там жа. Нясмелы, сарамлівы. Вон добрэ ўчыўса, только шо рохманы вельмі. Запясочча. Была рахмана-рахмана, да потом стала смела. М. Малешава. Пакладзісты, паслухмяны. На рохманого нарваліса, да ўсе его i его посылаюць. Сямурадцы. Ручны, свойскі. На зшу буська кінулі, да такі ўжэ буу рахманы, да замёрз недзе. Старажоўцы. РАХОВА'ЦЦА, РАХОВА'ЦІСА незак. Раіцца, меркаваць. Альтаны. Раховаціса. М. Малешава. РАХОВА'ЦЬ незак. Улічваць, браць пад увагу. Ты рахуеш мою сем'ю — у мене ж мало чоловек. Хачэнь. Разважаць, мысліць. Раховаць можэ хорошэ вон. Хотамель. Раўнаваць, прыраўноўваць. Мене не рахуй до себе. Хачэнь. РАХУ'БА ж. Меркаванне, разлік. Тож велікая рахуба. Запясочча. РАХУ'БНО прысл. Разважна. Альшаны. РА'ЦЫЯ ж. А З я к о й ра цыі. Навошта, завошта. 3 якой рацыі вас білі б, ніхто не біў бы. Сямігосцічы. РА'ЧКА ж. Свінакроп. Рачка росце, дзе вумокне, то там вельмі росце вона. Луткі. РА'ЧКІ прысл. Ракам, на карачках. Стаў рачкі i замегегекаў. Бярэжцы. РАЧКОВА'ТЫ прым. Зіркаты, з вялікімі вачыма. Кароцічы. РАЧКОВА'ЦЬ незак. Поўзаць ракам, стаяць на карачках. Шо то вон рачкуе, шо то вон шукае, ек кот муш? Старажоўцы. Рачкуем, збіраем тые зёрнета, як коміна женяць. Пагост. Рабіць сагнуўшыся. Ноч коло трактора рачковаў, да нічого не зробіу сам. М. Малешава. Нагінайся да рачкуй коло тое коровы. Запясочча. РАЧКОВЕ'НЬ м. экспр. Зіркаты чалавек. Запясочча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўмокне, рахманезны, рахманеча, рахманша, раховацца, рахубно, рацыя, рачковаты, рачковаць, рачковень, семю
1 👁
 ◀  / 361  ▶