Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
паваты. Від вельмо рабы. Альпень. A ў кого оспа була, то рабу. M. Малешава. Л Р а б а к а ша. Пра кашу з недатоўчанага проса. Раба каша казалі, як e рабёе ў кашы, недотоўчэнэ просо або косцерэва, вона не тоўчэцца. М. Малешава' РАБУ'ЛЯ ж. Рабая або пярэстая карова. Наша рабуля рыкае, подощца хочэ ўжэ. Луткі. РАБУ'ШКА ж. Спецыяльны абруч з кары, абшыты тканінай, да якога прымацоўвалася намітка ў якасці святочнага галаўнога ўбору замужняй жанчыны. Рабу шка. Загіясочча. 3 бересціны обруча зробяць да на гдлоў надзеваюць, то рябушка казалі. Пагост. РА'БЧЫК м. 1. Рабчык. Рабчык под цецеру трошкі подходзіц. Запясочча. 2. ГІакаёвая кветка з пярэстымі лісточкамі. Запясочча. РАГІ'НЯ ж. Вяргіня. Мачуль. РАД м. 1. Рад. Вон мо ў селе сем радбу ідзе? Хачэнь. 2. Валок скошанага ссна. Тые годы перэд тройцою косілі, да рады ўжэ лежалі. Цераблічы. Д У ра ды. Ткацкі ўзор. Ткалі ў рады, у чотыры ніты на настольніцы, на ўціральнікі. Верасніца. Р а ды ў годы. Рэдка, вельмі рэдка. Рады ў годы вуп'ю i больш не п'ю. Луткі. От, рады у годы я сюды уходжваю. Сямурадцы. РА'ДА ж. Нарада родных i сваякоў. Наша рада — собраліса й поговорылі. Хотамель. Кругом своя рада i порада (прымаўка). Хачэнь. Памянш. р а д о ч к а. Запясочча. Д Д а ц ь (д а ц ц а) ра ды. Справіцца, адолець. Мо нейкую раду ім даль б? М. Малешава. Жукоў розвелосо i рады не можны даць. Цераблічы. Не можно рады даць, мурашкі по ўсей хаце розышліса. Дварэц. Рады дацца не можно. Запясочча. Д а ц ь до б р о й р ад ы. Дапамагчы. Доктор дасць доброй рады. Хотамель. Н е м а ра ды ( р а д о ч к і). Пра бязвыхаднае, роспачнае становішча. Прышла домоў да голошу, шо нема радочкі! Запясочча. РА'ДЗІ прысл. Дзеля, з-за, для. Радзі дочкі корову дзержу. Луткі. РАДЗЮ'ЛУС м. Гладыёлус. Д.-Гарадок. РАДЗГЦЦА незак. Прыбірацца, апранацца. Радзіцца, стрдіцца молоды на веселье, парады накладае, уриджваецца. Луткі. От, дзеўкі, одно б гулялі да радзьліса. М. Малешава. Було парад такі, радзшса ў гэто. Кароцічы. Под noec з воўны І мы радзіліса. Цераблічы. РАДЗРЦЬ незак. Прыбіраць, упрыгожваць. Радзяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вупю, рабушка, рабў, рагіня, радбў, радзюлус, урйджваецца
0 👁
 ◀  / 361  ▶