Старонка 266
◀ / 361 ▶
рэц. Та прэсленка — ек на маленькіх шчотах косточка, его звалі сухі ёд, вон хорошо ножом дзеўбаецца. Запясочча. У Тураве і на Тураўшчыне прэслёнкі знаходзілі ў зямлі. Іх выкарыстоўвалі як лекавы сродак або як талісман. Прэслёнка лёгка скрэблася нажом. Парашком з яе прысыпалі раны. Мужчыны насілі прэслёнку на ланцужку. ПРЭСЛЁН м. Тое ж. Запясочча. ПРЭСНЫ прым. 1. Не замёрзлы. Цепер на прэсну землю снег упаў. Аздамічы. Бувае прэсна зіма, снегу богато упадзе. Дварэц. 2. Прэсны, не квашаны. Млінцэ прэсные пекуць. В. Малешава. ПРЭСНЯК м. Праснак. Яка колісь була жызня — на обед прэсняк, а на вечэру і так (прымаўка). Запясочча. ПРЭЦЬ незак. Прэць. Прэе збож, шчо пар стуль ідзе. Бярэжцы. Дзерэво загнойное бувае, так воно і прэе. Пагост. Прэюць ногі от гразі. Запясочча. ПРЭЦЬКОВЕЦКІ прым. Старасвецкі. Прэцковецкі дзед ловіў коліся лозянку ў лозе, за тэ нас і зовуць кыркуны. Цераблічы. ПРЭЦЬКОВЕЦКІ прысл. Спрадвеку. Прэцьковецкі на долу клалі огонь. М. Малешава. ПСІК выкл. Вокліч, якім адганяюць ката. Псік, бодай ты выдох! Тураў. ПСЁЙКА выкл. Вокліч, якім падзываюць карову. Псёйка, псёйка, пошла ў хлёў! Сямігосцічы. ПСОВАЦЦА незак. Псавацца. Дзе удырыцца яблуко, там псуецца. Старажоўцы. ПСОВАЦЬ незак. Псаваць. Стары вол борозны не псуе (прыказка). Старажоўцы. ПСТРЫКНУЦЬ зак. Пстрыкнуць. Цепер свет пстрыкнуў і усе. Дварэц. ПСТРЫЧКА ж. Пстрычка. Дай ёй пстрычку у лоб! М. Малешава. ПСУЙКА ж. груб. Падла, псіна. Я б усіх етых псуек вугнала! Запясочча. ПСЯРНЯ ж. зб. Псярня. От, кажэ, дзержыць цэлу псярню собак, нашчо воны ему? Луткі. ПТАСТВО н. зб. Птаства, птушкі. Весной у лесе птаства много. Аздамічы. Нема птаства — й нему лес. Старажоўцы. Мінуў спас — ужэ на небе дорожкі, ужэ птаство леціць у поўрэй. Запясочча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁
◀ / 361 ▶