Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
Бярэжцы. 3. Пачвара. Шчо була за прычвара, шчо нам есці не давала! Старажоўцы. ПРЫЧВОРА'ЦЬ незак. Выдумляць, вычвараць. Чудака прычворае, мудруе. Бярэжцы. Дзед болый прычворыць за гэтого целевізора. Цераблічы. ПРЫЧОБУРЬГЦЦА зак. Прысесці, прыхінуцца. Оля скорэй да прычобурыласа коло дзеда. Цераблічы. ПРЫЧОТЮК м. 1. Страха над тарцовай сцяной будынка. Зарэ шчыты, a колісь прычолкі булі. B. Малешава. У гумне збоку було два прычолкі. M. Малешава. 2. Прыбудова, прысценак, трысцень. На два прычолкі хлеў. Рубель. Быў такі прычолок мошчэны, то там вода хоч яка не доходзіла. Мачуль. ПРЬГЧТА, ПРЫ'ШТА ж. Байка, апавяданне, быль. Вона нагле знае ўсякіх прыштоў! Дварэц. Гэто прышта, а не казка. Цераблічы. От ека прышта: у году два ЮрЧ i обадва дурні. Запясочча. Дзве этих прышты маць моя росказвала, але робіць, то не робілі. Бярэжцы. ПРЫЧУВА'ЦЦА незак. Здавацца. Нешчо мне ў лесу прычуваецца. Цераблічы. Дзе той звонок? Это тобе прычуваецца. Старажоўцы. ПРЬІЧУВАўЬ незак. Прадчуваць. Мое серцо прычувае, шо недобрэ нешчо будзе. Цераблічы. ПРЫЧУДЖА'ЦЦА незак. Здавацца, паказвацца. Абушто прычуджаецца. Хачэнь. ПРЫЧУЧДЬ зак. Дачуць, расслухаць. У глухого не пропадзе} не прычуе, то прыкладзе (прыказка). Бярэжцы. ПРЫЧЬГНА ж. 1. Бяседа. Вот ек у прычыні да спеваюць, да гуляюць, бувало, да хорошэ, а ек почуеш музыку, то ногі самі бегуць. Верасніца. Я сколькі ні піў на прычынах, то не берэ мене. В. Малешава. Ек ека прычына, то ўсе, коб рыба була. Чэрнічы. 2. Абставіны, прычына. Ек i ногу зломаў, то, кажэ, от прычына була. Луткі. Прычына ж то была, шчо загубіўса. Кароцічы. Там, дзе му булі, багато такіх прычын. М. Малешава. У нас прычына тут жыць: вода блізко. Тураў. ПРЫЧЫНДАТШ мн. Прычындалы. Коб ткаць, то ўжэ трэбо прычындалы маць. Сямурадцы. У вас усе свое прычындалы на рыбу. Альпень. ПРЫЧЬГНДЫ мн. экспр. Дурыкі. Дуралей, не прыдстауляй свое прычынды, разну дуросць. М. Малешава. ПРЫЧЫНГЦЬ зак. Прыадчыніць. Прычыніла дзвера i слухае. Верасніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прычвораць, прычувацца, прычуджацца, прьічува^ь
0 👁
 ◀  / 361  ▶