ПРЫМУ'ЛОК м. Ручка на кассі, лучок. Запясочча. ПРЫМУША'ЦЬ незак. Прымушаць. Хорошэ дзіця не прымушаюць, воно саме знае шо робіць. Альпень. ПРЬГМХА ж. Прымха, забабоны. Прымха така e, ек проб'еш яблонку колком, то стане родзіць. Хотамель. Як .жэнілі коміна, то зернета сыпалі: озьме місу зернет да шам на его i мы іх збіраем — такіе прымхі булі. Цераблічы. ПРЫНА'ДА ж. Прынада. Для прынады рыбы варылі горох. Дварэц. ПРЫНА'ДЗІЦЬ зак. Прынадзіць. I чого вон іх прынадзіў з эстымі яблукамі? B. Малешава. ПРЬГНДЗІЦЦА незак. Паказваць нездаволенаспь. А вон прындзіцца, шо ёму жонка трэбо?! M. Малешава. ПРЫНЕ'СЦГ зак. Прынесці. Прынесла цімохвееўкі молодое, то не ело, а плешнік ело целя. Дварэц. Не воруш бабіных груш, баба натрэсе i сама прынесе (прымаўка). Старажоўцы. Юрэй мешком прынесе, а Мікола возом прывезе (прымаўка, пра мошак). Сямурадцы. ПРЬГНПДА, ПРЫ'МГЦА, ПРАМГЦА, ПРАНГЦА ж. Паплеціна, привязка ў страсе. Прыміцэй прыўязваюць снопкі. Хотамель. Шчэ стрэха стояціме, шчэ вона мощна, шчэ прыніц не відаць. Сямігосцічы. Праміцай прыўязваюць колоду на страсе. Кароцічы. Праніцу кладомо по верху по соломе, прачэм прыціскаем да прыўязваем до лаціны. Луткі. ПРЫНУД'лі. Л З а г н а ць у п р ын ў д. Прымусіць зайсці сілай. Альшаны. ПРЫНУ'ДА ж. Туга. Аж мене прынуда берэ. M. Малешава. ПРЫНУ'ДЗІЦЦА зак. Занудзіцца. Прынудзісса, покуль зробіш таке! Цераблічы. Прынудзіўса вучыцца. Бярэжцы., ПРЫНУўДЗІЦЬ зак. Затхнуцца (пра рыбу). Як немного прынудзіць ее, то вон ідзе ловіць. Хотамель. ПРЫНЮХО'УВАЦЦА незак. Прынюхвацца. Нешчо прынюхоўваецца худоба! Верасніца. ПРЫНЯ'ЦЦА зак. Уступіць, вызваліць месца. Не цемяі, прылиса од окна! Верасніца. Трэ прыняцца з дорогі, бо товар ідзе. Луткі. ПРЫНЯ'ЦЬ зак. Прыбраць. Прымеш з дорогі ломаку — не будзеш сам спотыкаица i людзі дзякуй скажуць. М. Малешава
Дадатковыя словы
пробеш, прылйса, прымгца, прымулок, прынесцг, прынудзіцца, прынудлі, прынюхоувацца, прыняць, прынўдзісса, як.жэнілі, ёмў
3 👁